Знайсці
25.05.2023 / 10:0212РусŁacБел

Кіраўнікі Мінабароны РФ і Беларусі падпісалі дакументы наконт нестратэгічнай ядзернай зброі РФ на тэрыторыі Беларусі. Кнопка будзе толькі ў Расіі

Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін і міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу падпісалі сёння дакументы, якія тычацца размяшчэння нестратэгічнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі. Шайгу паставіў кропку ў пытанні — ядзернай зброяй будзе кіраваць толькі Расія. 

У Мінску адбылася двухбаковая сустрэча міністра абароны Беларусі Віктара Хрэніна і міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу. Кіраўнікі ваенных ведамстваў абмеркавалі ваенна-палітычную абстаноўку і пытанні ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж абароннымі ведамствамі, а таксама падпісалі дакументы, якія вызначаюць парадак утрымання расійскай нестратэгічнай ядзернай зброі ў спецыяльным сховішчы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, як паведаміла прэс-служба Мінабароны.

«Размяшчэнне нестратэгічнай ядзернай зброі — дзейсны адказ на агрэсіўную палітыку недружалюбных нам краін», — заявіў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін падчас сустрэчы з Шайгу.

Паводле яго, для забеспячэння ваеннай бяспекі, у тым ліку абароны заходніх межаў Саюзнай дзяржавы ў Рэспубліцы Беларусь пільная ўвага надаецца пытанням гатоўнасці і здольнасці Узброеных Сіл выканаць задачы па прызначэнні.

У рамках ваеннага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж краінамі прынятыя меры па нарошчванні баявога патэнцыялу рэгіянальнай групоўкі войскаў, у тым ліку па аснашчэнні новымі сучаснымі ўзорамі ўзбраення, такімі як аператыўна-тактычны ракетны комплекс «Іскандэр-М», зенітная ракетная сістэма С-400, паведаміў міністр.

Праведзена пераабсталяванне самалётаў Су-25 з магчымасцю прымянення авіяцыйных сродкаў паражэння ў ядзерным абсталяванні. Вайскоўцы Рэспублікі Беларусь прайшлі навучанне на палігонах Расійскай Федэрацыі і атрымалі практычныя навыкі ў іх эксплуатацыі, як гаворыцца ў паведамленні.

Згодна з заяваю Хрэніна, «ва ўмовах невыканання гарантый бяспекі, дадзеных Рэспубліцы Беларусь у Будапешцкім мемарандуме 5 снежня 1994 года, а таксама бесперапыннай ваяўнічай рыторыкі, падмацаванай практычнымі дзеяннямі ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі з боку краін «калектыўнага» Захаду, па даручэнні кіраўнікоў нашых дзяржаў арганізаваная работа па размяшчэнні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь нестратэгічнай ядзернай зброі Расійскай Федэрацыі». 

Расія, размяшчаючы нестратэгічную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі, не перадае яго Беларусі, кантроль над ім і рашэнне аб прымяненні застаецца за Масквой, пра гэта заявіў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу.

Сёння міністр абароны Расіі прыляцеў у Мінск. Тут адбудзецца пасяджэнне Савета міністраў абароны АДКБ.

Пра тое, што Расія размесціць у Беларусі ядзерную зброю, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў у сакавіку. Паводле яго, адбылося гэта па просьбе Лукашэнкі. Фактычна ж Беларусь паставілі перад гэтым фактам. 

Прапагандысты сцвярджалі, што кантроль над выкарыстаннем зброі будзе і ў Беларусі. Генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў таксама заяўляў, што «будзе двайная кнопка» — рашэнне аб прымяненні ядзернай зброі Беларусь і РФ будуць прымаць сумесна. Цяпер гэта пытанне закрытае. 

Краіны НАТА, ЕС, ЗША асудзілі гэта рашэнне Расіі наконт размяшчэння тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі. 

Украінскае МЗС заклікала беларусаў не дапусціць размяшчэння расійскай ядзернай зброі. 

Нават Кітай выпусціў каментар. Ядзерная вайна ніколі не павінна быць развязаная, бакі павінны засяродзіцца на дыпламатычным рашэнні ўкраінскага крызісу, як заявіла на брыфінгу ў панядзелак афіцыйная прадстаўніца МЗС КНР Маа Нін, каментуючы рашэнне Расіі аб размяшчэнні ў Беларусі тактычнай ядзернай зброі.

ЗША неаднойчы заяўлялі, што пакуль не бачаць прыкмет перакідання ядзернай зброі ў Беларусь. 

Дзе размесціцца сховішча для ядзернай зброі, пакуль не паведамлялася. 

Чытайце таксама:

 Беларусі можа з'явіцца і стратэгічная ядзерная зброя — Хрэнін

Пуцін плануе ядзерны ўдар па Усходняй Еўропе з тэрыторыі Беларусі — Фяльштынскі

«Ды што страшнага? Жывіце спакойна». Міністэрства абароны — аб размяшчэнні расійскай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
37
0
Слава Украіне/адказаць/
25.05.2023
Ну цяпер Штаты могуць законна размясціць ядравую зброю ва Ўкраіне. У Залужнага будзе чым адказаць на іх шантаж.
0
Вынік/адказаць/
25.05.2023
Ядравая калонія і мішэнь ў адным флаконе. Лехтарат можа быць задаволены - ссср возроділі.
0
Пвкп/адказаць/
26.05.2023
Рузкіе ідуць Дамой!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930