Знайсці
25.05.2023 / 07:413РусŁacБел

Замест Кітая: Apple падпісала вялікі кантракт на вытворчасць чыпаў у ЗША. Пекін пакрыўдзіўся

Кампанія Apple заключыла шматмільярдны кантракт з амерыканскім вытворцам мікрачыпаў Broadcom з мэтай выкарыстоўваць у сваіх прыладах больш дэталяў, вырабленых у ЗША.

Appleinsider

У рамках доўгатэрміновай дамовы дзве кампаніі будуць сумесна распрацоўваць і вырабляць у Амерыцы кампаненты для прылад 5G. Гэтая ўгода стала часткай абвешчанага яшчэ ў 2021 годзе плана Apple па інвеставанні 430 мільярдаў даляраў у эканоміку ЗША, піша Бі-бі-сі.

Рашэнне аб пераходзе на мікрачыпы айчыннай вытворчасці было прынята на фоне гандлёвай вайны паміж Пекінам і Вашынгтонам у галіне высокіх тэхналогій.

У ходзе гэтага зацяжнога канфлікту ЗША ўжо наклалі шэраг абмежавальных мер на кітайскую індустрыю па вытворчасці мікрачыпаў і ўклалі мільярды даляраў у развіццё ўласнага сектара паўправаднікоў.

Кітай таксама не застаецца ў даўгу. У пачатку тыдня Пекін заявіў, што прадукцыя амерыканскага гіганта Micron Technology ставіць пад пагрозу нацыянальную бяспеку краіны.

У апошнія месяцы заканадаўцы сярод як рэспубліканцаў, так і дэмакратаў аказваюць усё большы ціск на амерыканскія тэхналагічныя гіганты, якія, з іх пункту гледжання, патрапілі ў занадта вялікую залежнасць ад кітайскіх вытворцаў і дэталяў.

Apple на гэтым фоне імкнецца паступова мяняць свой ланцужок пастаўшчыкоў. Усё больш яе прылад вырабляюцца за межамі Кітая — у прыватнасці, у Індыі і В'етнаме.

А ў мінулым годзе кампанія абвясціла, што стане закупляць паўправаднікі ў тайваньскага гіганта TSMC, што вырабляюцца на фабрыцы ў Арызоне.

У 2022 годзе Apple таксама абвясціла пра планы па вытворчасці смартфона iPhone 14 у Індыі ў рамках новай стратэгіі па вывадзе вытворчасці з Кітая.

У красавіку адкрыліся першыя рознічныя крамы смартфонаў Apple ў Дэлі і Мумбаі.

Чытайце таксама:

Навукоўцы пераадолелі сур'ёзны бар'ер у галіне камп'ютарнага дызайну

Кітай забараніў пастаўкі ўласных працэсараў у Расію

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
48
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Казік/адказаць/
25.05.2023
Не ўсё Кітаю масленіца, надта вялікай аб сабе думкі
0
бабруйчанін/адказаць/
25.05.2023
Няужо " сумленне" у эпладжобса прачнулась і ні толькі аб€£¥₴$ думкі..Ці патлумачылі " трачанаму яблыку" аб нацкарысці ...У труне джобс верціцся
0
не такі як ёсць/адказаць/
25.05.2023
Моц эканомікі Кітая мякка кажучы перабольшана
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930