Знайсці
24.05.2023 / 23:047РусŁacБел

У Вільні забудоўшчыка аштрафавалі на 141 тысячу еўра за спілаваны векавы дуб

Мэрыя Вільні вынесла рашэнне аб штрафе на суму 141 тысяча еўра для забудоўшчыка, які спілаваў векавы дуб у цэнтры горада, паведамляе Delfi.

Спілены дуб у Вільні. Фота: Marius Morkevičius / ELTA 

Паводле мэра Вільні Валдаса Бенкунскаса, кошт аднаўлення зялёных насаджэнняў абыдзецца менавіта ў такую ​​суму па падліках муніцыпалітэта.

«Сцвярджаць, быццам дэталёвы план дае ім права на спілоўванне дрэва — поўны абсурд, бо, па-першае, па законе не дэталёвы план дае такое права, патрэбны асобны дазвол. Ім такі дазвол не выдаваўся, не было ніякіх надзей на тое, што яго выдалі б, гэта маніпуляцыі і спробы выкруціцца з сітуацыі», — сказаў мэр. Ён заўважыў, што муніцыпалітэт стаіць на сваім — было здзейснена злачынства.

Стагадовы дуб у цэнтры літоўскай сталіцы быў спілаваны 20 мая. Гэта выклікала абурэнне гараджан, якія нават сталі запальваць свечкі на месцы здарэння.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Бог, а не цяля, бачу круцяля./адказаць/
25.05.2023
I тут круцялі, i там круцялі, люблю языкастых кухонных змагаркоў, што ціхенька шыпяць пад жаночым падолам)
25.05.2023
Еукнрг, вы пэўна апошнія 20 гадоў не ў Беларусі і не ў курсе, што дрэвы тут ня маюць ніякай каштоўнасці і тысячамі высякаюцца ў гарадах проста так. Колішнія зялёныя вуліцы пераўтварыліся ў афрыканскую саванну.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
25.05.2023
А в столице сасута скоро и пилить нечего будет, одни панельки и коптящие персональные корчи на каждом шагу вместо деревьев. А те, что остались, превращают в кочерыжки
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера