Знайсці
24.05.2023 / 22:188РусŁacБел

Юрфак БДУ апублікаваў новае відэа на манер ГУБАЗіКа. Цяпер хлопца змусілі звярнуцца да «беглай апазіцыі і псеўдаправаабаронцаў»

Учора юрфак БДУ ў інстаграме апублікаваў відэа са студэнтам трэцяга курса, які прасіў прабачэння за дыскрэдытацыю БРСМ і адміністрацыі факультэта. Відэа было знята на манер ГУБАЗіКа. Сёння з'явілася новае відэа. 

Учора юрфак апублікаваў сторыз у сваім інстаграм-акаўнце. У ім студэнт-трэцякурснік на фоне эмблемы БДУ і выявы Феміды выбачаецца перад адміністрацыяй факультэта і БРСМ.

«Я, студэнт трэцяга курса БДУ, дазваляў сабе распаўсюджваць звесткі, якія дыскрэдытавалі адміністрацыю юрыдычнага факультэта, а таксама звесткі, якія ганьбяць БРСМ юрыдычнага факультэта. Сваю віну цалкам прызнаю, каюся. На аснове сваіх памылак рэкамендую моладзі пільна сачыць, што, каму, дзе і ў якой сітуацыі яны гавораць, а таксама працаваць на карысць сваёй краіны», — агучвае ў відэа студэнт тэкст, які, відавочна, яго прымусілі сказаць.

Сёння «Наша Ніва» звязалася з адміністрацыяй факультэта і БРСМ з просьбай пракаментаваць відэа.

І вось цяпер у акаўнце юрфака БДУ зʼявілася новае відэа з тым жа студэнтам. Ён зноў выбачаецца і гэтым разам просіць больш не турбаваць яго і яго факультэт. Гэты зварот ён накіраваў «збеглай апазіцыі» і «некампетэнтным праваабаронцам».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
33
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
16
0
Путло/адказаць/
24.05.2023
Оставьте вы этих ничтожеств в покое и помогайте кто чем может Украине в борьбе за свободу
0
Ганьбы "юрфаку" БДУ!! Ганьба БДУ!/адказаць/
24.05.2023
Я ў шоку, як былы студэнт і аспірант юрфаку БДУ хацеў бы спытаць у Калініна Сяргея Артуравіча (былога загадчыка кафедры тэорыі дзяржавы і права, а запас намесніка дэкана юрфаку) у якога я вучыўся з 1 курса: вы нас усіх гэтаму вучылі, таварыш Калінін? Што вы заўсёды казалі на лекцыях, што вышэйшая каштоўнасць юрыспрудэнцыі складаецца з трох кітоў: законнасці, справядлівасці і мэтазгоднасці!Вы, чалавек, які лічыў сябе яшчэ Божым чалавекам, нам гаварылі, што сярод гэтых кітоў найважнейшай каштоўнасцей зьяўляецца справядлівасць! І у вас на экзамене я атрымаў 10 балаў за тое, што абгрунтаваў Вам, як вы вучылі, што ёсць такое справядлівасць. Што з Вамі зрабілася? Як Вам асабіста не сорамна за гэта ўсё! Ганьба, ганьба і яшчэ раз ганьба!!!!
0
ФМА МП, далучаюся/адказаць/
25.05.2023
Ганьбы "юрфаку" БДУ!! Ганьба БДУ!, у выпадку Калініна мэтазгоднасць перамагла законнасць і справядлівасць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930