Знайсці
24.05.2023 / 20:572РусŁacБел

Сілавікі затрымалі мужа з жонкай і цесцем — вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах

Відэа з затрыманымі з'явілася на канале сілавікоў.

Яўген Грынькоў і жонка Настасся. Фота: сацсеткі

33-гадовы мінчук Яўген Грынькоў быў фанатам футбольнай каманды «МТЗ-РІПО», вядомай антыфашысцкімі поглядамі фанатаў. Сілавікі пішуць, што прыйшлі да яго «падчас адпрацоўкі асоб, якія раней знаходзіліся ў радыкальных каляфутбольных групоўках».

Сілавікі пішуць, што затрымалі і жонку Яўгена — 34-гадовую Настассю Карнееву. Маладая сям'я жыла ў Мінску. У жанчыны двое непаўналетніх дзяцей.

У відэа таксама паказваецца яго цесць. Вядома, што ўсіх траіх ужо прыцягвалі па артыкуле 23.34 за ўдзел у акцыях пратэсту.

Як вынікае з відэа, сям'ю затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту і выхадзе на праезную частку падчас маршаў. Мяркуючы па фота, размова можа ісці пра ўдзел у вялікім маршы 16 жніўня 2020 года.

Калі адбылося затрыманне, невядома. Мяркуючы па паведамленні сілавікоў, можа быць заведзена крымінальная справа.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
40
0
Тыраніі недалгавечныя/адказаць/
24.05.2023
Колькі можна "сілавікоў"? Гэта карнікі, фашысты, палітычная паліцыя, жандармы, каты.
24.05.2023
Хто-небудзь ведае адрасы каналаў?
Старыя закрылі (цэнтр), шукаю сваё відэа мінулага года.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930