Знайсці
24.05.2023 / 20:2519РусŁacБел

Расія абароніць братнюю Беларусь — Крэмль на заявы польскага генерала

У Расіі ёсць абавязацельствы па гарантаванні бяспекі братняй Беларусі, і калі відавочныя пагрозы ўзнікнуць, менавіта гэта і будзе рабіць Масква, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ.

Дзмітрый Пяскоў. Фота: The Insider

Такім чынам ён пракаментаваў словы экс-намесніка міністра нацыянальнай абароны Польшчы генерала Вальдэмара Скшыпчака пра тое, што Польшча мае падтрымаць «войскі, якія будуць весці аперацыю супраць Лукашэнкі».

«Натуральна, Расійская Федэрацыя мае абавязацельствы па гарантаванні бяспекі Беларусі, што мы і будзем рабіць перад абліччам такой відавочнай пагрозы», — цытуе словы Пяскова «Спутнік».

Пры гэтым прэс-сакратар расійскага лідара адзначыў, што Масква расцэньвае Польшчу як варожую дзяржаву, кіраўніцтва якой «літаральна заходзіцца ў істэрыках русафобіі».

«І мы бачым, што гэта вось варожая нам дзяржава фактычна адкрыта кажа пра свой намер умешвацца непасрэдна, у тым ліку сілавымі метадамі, ва ўнутраныя справы суседняй дзяржавы. А гэта суседняя дзяржава з'яўляецца нашым партнёрам, саюзнікам і братняй нам дзяржавай», — сказаў Дзмітрый Пяскоў.

Сёння былы намеснік міністра абароны генерал Вальдэмар Скшыпчак у эфіры тэлеканала Polsat заявіў, што Польшча мае падтрымаць «войскі, якія будуць весці аперацыю супраць Лукашэнкі».

«Давайце рыхтавацца да паўстання ў Беларусі, бо яно адбудзецца», — заявіў генерал Вальдэмар Скшыпчак.

Чытайце таксама:

Польшча мае падтрымаць «войскі, якія будуць весці аперацыю супраць Лукашэнкі» — экс-намеснік міністра абароны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Праўдаруб/адказаць/
25.05.2023
Шкада толькі, што адзіная караіна ад якой трэба бараніць Беларусі і ёсць Расія
1
Chto viedaje.../адказаць/
25.05.2023
Зачем боту знать имя?, Navat biełaruskuju łacinku nia piša pravilna, hety «Mikoła.» Heta niezrazumiela. Jon niejki dziŭny troĺ.
0
Брат-3/адказаць/
25.05.2023
А мы вас абараняць не будзем. Хай вас вы.буць ва ўсіх непрыстойных пазіцыях. А мы парадуемся.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера