Знайсці
24.05.2023 / 19:3710РусŁacБел

«Хачу даказаць, што з тыранам можна ваяваць». Камандзір РДК распавёў пра баявыя дзеянні ў Белгародскай вобласці

Рускі добраахвотніцкі корпус (РДК) і легіён «Свабода Расіі» распавялі «Суспільнаму», за што яны ваююць. 24 мая на тэрыторыі Сумскай вобласці байцы сустракаліся з украінскімі і замежнымі журналістамі.

Байцы Рускага добраахвотніцкага корпуса. 24 мая 2023 г. Усе фота: «Суспільне Сумы»

Дзяніс з пазыўным White Rex — камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса. Дакладную колькасць салдат у корпусе ён не назваў.

«Самаму маладому нашаму байцу 19 гадоў, самаму старэйшаму — 45», — сказаў ён.

Па словах Дзяніса, мужчыны толькі што выконвалі адно з баявых заданняў на тэрыторыі РФ. А ў найбліжэйшы час яны вернуцца, каб выступіць з іншымі. З сабой байцы ўзялі трафейны бронетранспарцёр.

Ён абверг паведамленні расійскіх СМІ пра знішчэнне РДК і легіёна «Свабода Расіі». 

«У нас ёсць трафейная тэхніка, зброя, ёсць пэўныя поспехі. Я хачу даказаць, што з тыранам можна змагацца, што ўлада Пуціна не бязмежная, што ФСБ можа біць, кантраляваць, катаваць бяззбройных людзей, але, як толькі сустрэнуцца з поўным супраціўленнем, яны ўцякаюць», — дадаў баец.

Легіён «Свабода Расіі» паведаміў пра двух загінулых і васьмі параненых.

«Мы бачым, што вайскова-палітычнае кіраўніцтва абсалютна не падрыхтавана да такіх сітуацый. Доўга і шмат гаварылі пра тое, каб умацаваць лінію, трацяць на гэта мільярды. Калі даходзіць да справы, усё развальваецца, нічога не адбываецца. Чым мацнейшымі мы ўваходзім на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі, тым больш часу ім трэба, каб апамятацца і прыняць меры ў адказ», — сказаў ён.

Мужчына таксама сказаў, што ў корпуса не хапіла сіл, каб цалкам кантраляваць тэрыторыю, на якую яны ўвайшлі. «Для нас гэта праверка на трываласць. Безумоўна, у рамках гэтай аперацыі мы ставім і ваенныя, і палітычныя мэты, і мы іх дасягнулі», — сказаў ён.

РДК — вайсковая часць Узброеных сіл Украіны, сфармаваная ў жніўні 2022 года для абароны Украіны ад расійскага ўварвання. РДК уваходзіць у Інтэрнацыянальны легіён УСУ. Як паведаміў камандзір РДК Дзяніс Нікіцін, яны ўваходзяць у склад 98-га батальёна «Азоў» Дняпроўскай ваеннай акругі.

Адбор у РДК праводзіцца з ліку этнічных рускіх эмігрантаў, якія жывуць ва Украіне, а таксама ў іншых краінах Еўропы.

Легіён «Свабода Расіі» сфармавалі расійскія вайскоўцы з ліку палонных. Яны сцвярджаюць, што легіён створаны для барацьбы з пуцінскім рэжымам. Да легіёна могуць далучыцца палонныя і былыя расійскія вайскоўцы.

Што вядома пра сітуацыю ў Белгародскай вобласці

У панядзелак, 22 мая, у Белгародскай вобласці прагрымелі выбухі, а пазней ва ўкраінскіх і расійскіх СМІ зʼявілася інфармацыя аб прыбыцці на гэтую тэрыторыю расійскіх добраахвотнікаў.

У Галоўным упраўленні выведкі Украіны заявілі, што ў гэтым рэгіёне праводзіцца аперацыя па «стварэнні зоны бяспекі» выключна з удзелам грамадзян Расіі.

У прэс-службе легіёна «Свабода Расіі» паведамілі, што яны разам з добраахвотніцкім корпусам «ствараюць дэмілітарызаваную зону на мяжы з РФ, адкуль не змогуць абстрэльваць Украіну».

Пазней у Белгародскай вобласці быў уведзены «рэжым контртэрарыстычнай аперацыі». 

У Офісе прэзідэнта Украіны заявілі, што Украіна не мае прамога дачынення да падзей у Белгарадзе, але «з цікавасцю назірае». 

Удзень 23 мая Міністэрства абароны Расіі заявіла пра «разгром» вайскоўцаў РДК і легіёна «Свабода Расіі».

Чытайце таксама:

Украінцы захапілі памежны пункт, падышлі да горада Грайварана ў Белгародскай вобласці

Як у Крамлі адрэагавалі на атаку ДРГ у Белгародскай вобласці 

У выніку атакі ў Белгарадскай вобласці параненыя 12 чалавек, жыхары 9 населеных пунктаў «адселеныя» — губернатар

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Антіфа/адказаць/
25.05.2023
не такі як ёсць, Украінскія правыя... ну ок, яны за сваю краіну ваююць. Але ты прапануеш рэспектаваць рускім нацы-авантурыстам-пярэваратням, як Уайт Рэкс, Лёўкін ці Малюта, якія па заданні фсб ці па прыколу ваююць (пакуль) ва ўкраінскім войску? Глядзі, так і Мільчакова пачнеш хваліць.
3
78ромх/адказаць/
25.05.2023
На фотографиях с просторв интернет больше чем два трупа фигурируют. Вся эта бровада - пропаганда для неокепших умов потенциальных доборовольцев, мол смотрите как легко мы воюем завтра до москвы дойдем. А по факту только слова, в т.ч о маштабном контрнаступлении... Мировое шоу в котором одни гибнут и страдают, а другие ловят хайп
2
здыдзень/адказаць/
25.05.2023
78ромх, они и от этого обосрались в РФ
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера