Знайсці
24.05.2023 / 18:477РусŁacБел

«Нават ядзерная зброя адна на дваіх». Такаеў лічыць праблемай Саюзную дзяржаву ў складзе ЕАЭС

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў назваў праблемаю ступень інтэграцыі паміж Беларуссю і Расіяй і астатнімі краінамі ЕАЭС. На ​​сённяшнім Еўразійскім эканамічным форуме ён адзначыў, што гэта пытанне трэба абмяркоўваць.

На словах пра агульную ядзерную зброю Лукашэнка і Пуцін паціснулі рукі

«Яшчэ адзін момант, так бы мовіць, канцэптуальнай рэальнасці ці спецыфіка, якую нам трэба ўлічваць. Гэта наяўнасць у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза Саюзнай дзяржавы ў асобе Беларусі і Расіі. 

Канцэптуальная ідэалагічная аснова гэтага саюза дастаткова сур'ёзная. Гэта ўзаемнае прызнанне гістарычнай супольнасці беларускага і рускага народаў, прызнанне культурнай, моўнай, рэлігійнай ідэнтычнасці, гэта значыць прызнанне наяўнасці аднаго народа. Адзін народ — адна дзяржава. 

У нас ёсць у Еўразійскім эканамічным саюзе Саюзная дзяржава. Гэта значыць, у сусветнай палітычнай гісторыі створаны ўнікальны прэцэдэнт або феномен, як хочаце. Стварэнне дзяржавы па формуле «дзве краіны — адна дзяржава» з адзінай палітычнай, юрыдычнай, вайсковай, эканамічнай, валютнай, культурнай, гуманітарнай прасторай, з адзіным саюзным урадам, з адзіным саюзным парламентам. Ну, я прашу прабачэння, і нават ядзерная зброя адна на дваіх зараз», — сказаў ён.

На гэтых словах Пуцін і Лукашэнка эмацыйна паціснулі адзін аднаму рукі.

Такаеў лічыць такую ступень інтэграцыі ў ЕАЭС праблемай.

«Ёсць іншы ўзровень інтэграцыі, прадстаўленай Казахстанам, Кыргызстанам, Арменіяй. І з гэтай рэальнасцю нам трэба лічыцца. Як мы будзем працаваць у гэтых умовах? Гэта пытанне канцэптуальнае. Нам трэба, я думаю, у тым ліку і на гэтым эканамічным форуме абмеркаваць гэту праблему», — дадаў Токаеў.

Пра тое, што Расія па просьбе Лукашэнкі размесціць у Беларусі ядзерную зброю, Пуцін заявіў у сакавіку. На тэрыторыі Беларусі яе пакуль няма. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
24.05.2023
Какая союзная держава,? этот проект в восполенном мозгу сипатого в надежде влезть на российский трон. Был.... пры ельцине. А теперь это гиря, тянущая его на дно
24.05.2023
Так званая "саюзная дзяржава" - як лысы вожык, цi неголены калабок.
25.05.2023
Ордэр таксама супольны?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031