«Якія там пытанні задаюць?» Ідэолагі звярнулі ўвагу на «Мазгабойню»
Пра выхаванне «паўнавартаснага патрыёта і грамадзяніна Беларусі» і «знешні ўплыў з Захаду і з Усходу» гаварыў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Луцкі на пасяджэнні калегіі на тэму «эфектыўнасці арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў вышэйшых навучальных установах», перадае БелТА.
Ён звярнуў увагу на розныя аспекты работы з моладдзю. Напрыклад, растуць пацыфістамі, служыць у арміі не хочуць.
«Па-ранейшаму моцны ўплыў чужых каштоўнасцяў, а не праваслаўя. Сярод моладзі больш папулярныя Хэлоўін і Дзень святога Валянціна замест традыцыйных для Беларусі Вялікадня, Сёмухі, Раства», — цытуе Луцкага БелТА.
Як яшчэ адзін прыклад недахопаў у выхаванні моладзі Луцкі нечакана прывёў папулярную ў розных краінах свету інтэлектуальную гульню «Мазгабойня». Гэта паб-квіз — віктарына, у якую гуляюць камандамі ў барах. Гульня ў першую чаргу забаўляльная, таму пытанні прасцейшыя, чым, напрыклад, у «Што? Дзе? Калі?». Прыз — вялікая бутэлька шампанскага.
«Якія там пытанні задаюць? Што на іх адказваюць нашы дзеці? А яны актыўна ўдзельнічаюць у гэтым… Мы нават не падбіраемся да гэтага. Звярніце на гэта ўвагу, прарэктары па выхаваўчай рабоце і рэктары ВНУ», — сказаў ён.
Луцкі наракае, што няма ініцыятывы на месцах. «Няма рэакцыі на гэты момант. Яна адсутнічае. Пакуль не пхнём — не пойдзем». Адзін з апошніх прыкладаў, паводле яго, — фільм АНТ «Забойная пасылка», які, мяркуе ён, трэба паказваць моладзі, «але ў гэтым сэнсе ініцыятывы з месцаў, ад прарэктараў, дэканаў, намдэканаў па выхаваўчай рабоце не назіралася».
Чытайце таксама:
Як «Мазгабойня» з хобі ператварылася ў самую папулярную беларускую франшызу ў Расіі — інтэрв'ю
Дзяцей у школах прымушаюць глядзець фільм «Забойная пасылка»






1) Беларусы(ліцвіны) былі уніятамі, а пасля маскоўскай акупацыі ўсіх прымусова заганялі ў секту РПЦ
2) «что не доделал русский штык, доделает русский чиновник, русская школа и русский поп»
у "беларускіх" праваслаўных царквах усе на расейскай ці на незразумелай старабалгарскай(якую яны называюць "церковнославянской")
Напрыклад у касцелах размаўляюць на беларускай і нічога, а для КГБ-РПЦ секты бел мова ў Беларусі - табу!