Знайсці
24.05.2023 / 17:49РусŁacБел

Наваполацкую выкладчыцу Алену Храмцову арыштавалі на 10 сутак

На жанчыну склалі пратакол паводле артыкула 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Алена Храмцова. Фота: «Вясна»

Раніцай 23 мая ў Наваполацку і Полацку затрымалі вядучую выкладчыцу кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў ПДУ Алену Храмцову, кандыдата гістарычных навук, дацэнта кафедры гісторыі і турызму ПДУ Віктара Чараўко і супрацоўніцу рэпазіторыя Лідзію Зуеву. Супраць затрыманых сілавікі распачалі адміністрацыйныя справы, нагадвае «Вясна».

У Храмцовай быў праведзены ператрус, канфіскавана аргтэхніка. На жанчыну склалі пратакол паводле артыкула 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) за падпіску на тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозга». У чым вінавацяць астатніх затрыманых, пакуль невядома.

Сёння над Аленай адбыўся суд. Вынік — 10 сутак арышту.

Чытайце таксама:

Супраць Марыі Калеснікавай у калоніі зладзілі правакацыю — праваабаронцы

Сілавікі затрымалі яшчэ аднаго беларуса, які вырашыў вярнуцца ў краіну

У Мінску затрымалі двух братоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
11
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930