Знайсці
24.05.2023 / 16:0310РусŁacБел

«Сваіх не кідаем». Мінскі манастыр правядзе на Сёмуху канцэрт у падтрымку расійскіх акупантаў, што ваююць ва Украіне

4 чэрвеня, на Сёмуху, Свята-Елісавецінскі манастыр анансаваў у сваім культурным цэнтры «Каўчэг» дабрачынны канцэрт. У афішы ён заяўлены «ў падтрымку шпіталяў і параненых байцоў рускай арміі, якія ўдзельнічаюць у спецаперацыі», паведамляе «Хрысціянская візія».

У праграме прадугледжаны выступленні мінскіх і маскоўскіх акцёраў тэатра і кіно, выступленні навучэнцаў школы «ІХВІС», а таксама насельніц і прыхаджан манастыра.

Прадугледжаны і аповеды добраахвотнікаў («валанцёраў»), якія ўдзельнічалі ў вайне з Украінай з боку Расіі.

У афішы канцэрта выкарыстана літара «Z» з георгіеўскай стужкі і хэштэг з лозунга расійскіх сілавікоў «Сваіх не кідаем».

Чытайце таксама:

Колькі мінскі манастыр выдзяляе мірным жыхарам Данбаса, а колькі — расійскім акупантам на тэхніку ФОТА

«Мне было балюча ад гэтага». Протаіерэй Лемяшонак прызнаў, што ў 2020 годзе прамаўляў няправільныя пропаведзі

Мінскі Свята-Елісавецінскі манастыр актыўна спрыяе расійскай агрэсіі ва Украіне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Рабіце карысныя справы!/адказаць/
24.05.2023
Сфоткайце усіх хто ты прыйдзе, каб было прасцей гэтых расеян пазбавіць грамадзянства.
Я вось упэунены што нават лукашыстаў-беларусаў там будзе не больш 10%, астатнія будць этнічныя расеяне, хто сам, ці у каго бацькі пераехалі з савецкага саюзу са сваім лайном у галаве!

Трэба працягваць збіраць доказы, папаўняць базы дадзеных і чорную кнігу.
"тысячалетні рэйх" пражыў 11-12 гадоў, саюз нерушымы і г.д.
Канец у дыктатараў адзін, а паперовую працу трэба рабіць загадзя і наперад!
25.05.2023
Монастырь московско-шовинистической тоталитарной секты проводит незарегистрированный пикет и демонстрирует не зарегистрированную символику в виде фашистской полусвастики "Z"
25.05.2023
ЗА РУСКИМ ПАПОМ ЗАУЖДЫ ПРЫХОДЗИЦЬ РУСКИ ШТЫК!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера