Знайсці
24.05.2023 / 17:148РусŁacБел

«А якія да мяне могуць быць прэтэнзіі?» БРСМ і адміністрацыя юрфака БДУ пракаментавалі відэа са студэнтам у духу сілавікоў

Пацікавіліся ў БРСМ, Студэнцкага саюза і адміністрацыі юрфака БДУ, ці ведаюць яны, што відэа, на якім трэцякурсніка прымушаюць выбачацца, парушае закон.

Скрын відэа, якое выклаў юрфак БДУ. У арыгінале твар не схаваны і студэнт называе сваё імя

Сёння ў афіцыйным інстаграм-акаўнце юрфака БДУ было апублікавана відэа са студэнтам на манер ГУБАЗІКа. 

У ім студэнт-трэцякурснік на фоне эмблемы БДУ і выявы Феміды выбачаецца перад адміністрацыяй факультэта і БРСМ.

«Я, студэнт трэцяга курса БДУ, дазваляў сабе распаўсюджваць звесткі, якія дыскрэдытавалі адміністрацыю юрыдычнага факультэта, а таксама звесткі, якія ганьбяць БРСМ юрыдычнага факультэта. Сваю віну цалкам прызнаю, каюся. На аснове сваіх памылак рэкамендую моладзі пільна сачыць, што, каму, дзе і ў якой сітуацыі яны гавораць, а таксама працаваць на карысць сваёй краіны», — агучвае ў відэа студэнт тэкст, які, відавочна, яго прымусілі сказаць.

На сторыз з відэа былі адзначаны тры арганізацыі: БРСМ факультэта, прафбюро і Студэнцкі саюз факультэта. 

Рэпоснула гэта відэа толькі прафбюро юрфака БДУ. 

Віктар Сухапараў, намеснік дэкана па вучэбна-выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях, на званок «Нашай Нівы» зрабіў выгляд, што не ў курсе.

«Я вас пачуў. Шчыра кажучы, не бачыў яшчэ гэта відэа. Дзякуй за інфармацыю, я падумаю, што зрабіць», — адказаў ён. 

«Наша Ніва» патэлефанавала сакратару БРСМ юрыдычнага факультэта Кірылу Панамарову, каб даведацца, ці ў курсе ён, што запіс такога відэа парушае закон. 

«А якія да мяне могуць быць прэтэнзіі? Я студэнт факультэта, якія да мяне пытанні? Не ведаю, браў удзел БРСМ ці не браў, у вас нейкая лжывая інфармацыя. Там у сторыз адзначана тры арганізацыі, гэта пытанні не да мяне. Не ведаю, да каго. Разумееце, я ж проста студэнт юрфака…» — адказаў ён. 

Пацікавіліся ў Кірыла, ці не забыўся ён, што з'яўляецца сакратаром факультэцкага БРСМ. 

«Так, слушна. Пра сітуацыю я ведаю. А вы, скажыце, валодаеце ўсёй сітуацыяй? Я толькі бачыў, што там адзначана тры арганізацыі: БРСМ, Студсаюз і прафкам», — адказаў ён.

«Наша Ніва» звярнулася таксама да старшыні Студэнцкага саюза юрфака БДУ Паўла Гардзеюка.

«Спадзяюся, вы разумееце, што ніякіх каментароў я не буду даваць па гэтай сітуацыі. Магу толькі вам параіць звярнуцца ў прэс-службу. Каментара ніякага даваць не буду, тым больш, што гэта мой актывіст, за якога я адказны. Наконт сітуацыі я ў курсе, у курсе пра ўсё», — адказаў Павел Гардзяюк.

Аператыўна звязацца са старшынёй прафбюро юрфака БДУ Кірылам Палюховічам не атрымалася. 

Чытайце таксама: 

«Дазволіў сабе ганьбіць БРСМ, віну прызнаю». Юрфак БДУ апублікаваў відэа са студэнтам на манер ГУБАЗіКа

Памятаеце студэнта, які на сустрэчы з Лукашэнкам казаў, што хоча быць прэзідэнтам? Ён цяпер у камандзе Васкрасенскага

Што за «акцёры» здымаліся ў фільме АНТ пра «тэракт» на 9 Мая? Расказваем

Агата Мурашка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
21
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
70
4
Баранавічы/адказаць/
24.05.2023
шос, а чаму на расейскай? 
ты такі 100% ідэйны радыкал, што 3 слова на роднай не здольны напісаць? 

Ці ў 2023 ганарова быць часткай рускага міру (у якім ні адной краіны акрамя расеі і пакуль што беларусі) не засталося?
0
Ёсік/адказаць/
24.05.2023
Ну дык чаму мусаўцамі можна, а нам не, падумалі будучыя дзяржаўныя юрысты, і знялі найцудоўнейшы фільм.
0
Злобный вожык/адказаць/
24.05.2023
Чувство брезгливости вызывают, словно босой ногой наступить на таракана. Здесь поможет только огонь с неба, который камня на камне не оставит от этих пассивистов.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930