Знайсці
24.05.2023 / 15:465РусŁacБел

Беларус паеў хатніх марынаваных агуркоў з памідорамі і ледзь не памёр

Яго выратавалі толькі дзякуючы экстраннай медыцынскай дапамозе. Але правёў мужчына ў бальніцы 12 сутак.

Жыхар Баранавічаў атруціўся, паеўшы хатніх кансерваў — марынаваных агуркоў і памідораў. У яго выявілі батулізм. Выратавалі мужчыну дзякуючы своечасовай медыцынскай дапамозе, а выпісалі з бальніцы толькі на 12 суткі, піша Blizko.by.

Гігіеністы нагадваюць, што батулізм — гэта смяротна небяспечнае харчовае атручэнне, якое ўзнікае з-за ўжывання прадуктаў, заражаных палачкамі батулізму. У закатаных кансервах яны выпрацоўваюць таксін Clostridium botulinum — па сутнасці, яд, які пераўзыходзіць усе іншыя бактэрыяльныя таксіны і нават хімічныя яды і выклікае цяжкае паражэнне цэнтральнай нервовай сістэмы.

Clostridium botulinum устойлівы да высокіх канцэнтрацый солі (да 18%), не знішчаецца ў прадуктах, якія змяшчаюць спецыі. Адзінае, што можа яго забіць, — кіпячэнне на працягу 20—30 хвілін.

Труцяцца людзі часцей за ўсё хатнімі кансервамі, напрыклад, марынаванай гароднінай або грыбамі. Таксама можна атрымаць атручэнне вяленымі прадуктамі і рыбай.

Чытайце таксама:

На пажары ў Пінскім раёне загінула маці з двума малымі дзеткамі

Не разгубіўся і стаў даганяць. У Мінску чалавек дапамог затрымаць злачынцу

У Калінкавіцкім раёне чалавек утапіўся ў малацэ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
11
Сумна
2
Абуральна
2
2
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
24.05.2023
"Адзінае, што можа яго забіць, — кіпячэнне на працягу 20—30 хвілін."
а я чытала, што кіслая срэда
то бок салёныя кансервы могуць быць небяспечны, а марынаваныя (з дадаваннем воцату) не
0
Натурпродукт/адказаць/
25.05.2023
Дык этож свои домашние без химии.
0
Казік/адказаць/
25.05.2023
Дарэчы, менавіта гэта і ёсць ботакс (батулінавы таксін)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930