Знайсці
24.05.2023 / 15:333РусŁacБел

Сусветная арганізацыя аховы здароўя асудзіла расійскую агрэсію ва Украіне

У сераду Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) заявіла, што асуджае расійскую агрэсію ва Украіне. Асобна арганізацыя асудзіла напады расійскіх вайскоўцаў на медыцынскія ўстановы.

Старшыня СААЗ Тэдрас Гебрэесус. Фота: AP

Прапанова была прынятая 80 галасамі супраць дзевяці, 52 краіны ўстрымаліся, 36 адсутнічалі, паведамляе агенцтва Reuters.

Пытанні аховы здароўя падчас вайны ўзнімаліся на штогадовым сходзе ААН.

Расія ніяк не адрэагавала на гэта, але вылучыла сустрэчную прапанову аб прызнанні надзвычайнай сітуацыі ва Украіне ў сувязі з закранутай тэмай. Падчас сваёй прапановы Расія не згадала пра сваю ролю ў вайне, таму яе адхілілі 62 галасамі супраць 13, 61 краіна ўстрымалася, 42 адсутнічалі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Питон/адказаць/
24.05.2023
нормальный такой лаг в почти полтора года.. не отпускало видать.
24.05.2023
treba byla 1 rok czakac......malaicy *ahouniki* !
0
Праўдаруб/адказаць/
25.05.2023
ндаааа, не прайшло і два гады....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930