Знайсці
24.05.2023 / 15:272РусŁacБел

Беларусы, затрыманыя ў Маскве за запуск шароў, больш за суткі не выходзяць на сувязь. Дзе іх дзеці — невядома

Тэлефоны Галаўлёвых выключаныя больш за суткі.

Пара, затрыманая за запуск у неба на паветраных шарах бела-сіне-белага сцяга, ужо больш за суткі не выходзіць на сувязь. Пра гэта са спасылкай на прыяцеля затрыманых піша «Медыязона».

Са слоў Міхаіла, тэлефоны Галаўлёвых выключаныя больш за суткі. Пры гэтым на сайце Чартанаўскага раённага суда ўчора днём з'явілася картка з інфармацыяй аб адміністрацыйным пратаколе на Дзмітрыя Галаўлёва па артыкуле аб дробным хуліганстве (частка 1 артыкула 20.1 КаАП).

«Абаронцу, які 23 мая прыехаў у суд ужо пасля разгляду пратакола, адмовіліся выдаць пастанову і нават не сказалі, ці арыштаваны Дзмітрый. Праз суткі пасля затрымання мужа і жонкі не атрымліваецца знайсці іх у ніводным са спецпрыёмнікаў Масквы.

«Ён грамадзянін Беларусі, так што я выказаў здагадку, што [ён у] Сахарава (раён Масквы), але там мне з учарашняга вечара кажуць, што яго няма. Могуць хлусіць, вядома, але мне хочацца верыць, што там нешта тыпу штрафу і яны ўжо дома, проста з тэлефонамі нешта здарылася», — сказаў Міхаіл.

У Юліі, са слоў суразмоўцы «Медыязоны», расійскае грамадзянства. Таксама ў сямейнай пары двое дзяцей, аднаму з іх менш за шэсць месяцаў. Дзе цяпер знаходзяцца дзеці Галаўлёвых, невядома.

Чытайце таксама:

У Маскве затрымалі беларуса з жонкаю за запуск у неба бела-блакітна-белага сцяга

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
16
24.05.2023
На кой чорт яму тое трэба было? Зараз улепяць крыміналку за тэрарызм на пустым месцы. А галоўнае - тым маскоўцам гэты выказаны супраціў патрэбны як хрушчу Ферары
1
Петя/адказаць/
24.05.2023
Теперь самое время о детях подумать. Раньше времени не было.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930