Знайсці
24.05.2023 / 15:10РусŁacБел

У Расіі пракаментавалі закон аб адтэрміноўках для беларусаў

Міністэрства адукацыі і навукі Расіі плануе звярнуцца да беларускіх калег па тлумачэнні аб парадку прымянення закона аб адтэрміноўках у рамках Саюзнай дзяржавы.

Беларускія дэпутаты ў сярэдзіне красавіка ўхвалілі законапраект, якім удакладнены падставы для адтэрміноўкі ад прызыву ў войска на тэрміновую службу. Нормы дакумента тычыліся ў асноўным тых студэнтаў, якія ўжо навучаюцца за мяжой або плануюць паступаць у замежныя ВНУ. У сярэдзіне мая папраўкі ў закон ухваліў Аляксандр Лукашэнка, нагадвае «Спутнік».

«Федэральныя органы выканаўчай улады Расійскай Федэрацыі не ўдзельнічаюць у працэсе распрацоўкі і разгляду законапраектаў Рэспублікі Беларусі. Зыходзім з таго, што навучанне беларускіх студэнтаў у расійскіх ВНУ і атрыманне імі якаснай адукацыі адпавядае інтарэсам Беларусі. Мінадукацыі і навукі Расіі плануе звярнуцца да беларускіх калег па тлумачэнні аб парадку прымянення гэтага закона ў рамках Саюзнай дзяржавы», — пракаментавалі ў ведамстве.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера