Знайсці
24.05.2023 / 12:5133РусŁacБел

Польшча мае падтрымаць «войскі, якія будуць весці аперацыю супраць Лукашэнкі» — экс-намеснік міністра абароны

«Давайце рыхтавацца да паўстання ў Беларусі, бо яно адбудзецца», — заявіў генерал Вальдэмар Скшыпчак.

Пратэсты ў жніўні 2020 года ахапілі ўсю краіну і ўсе слаі грамадства. Фота: «Наша Ніва»

«Трэба быць гатовымі падтрымаць войскі, якія будуць весці аперацыю супраць Лукашэнкі», — сказаў былы намеснік міністра абароны генерал Вальдэмар Скшыпчак у эфіры тэлеканала Polsat.

Ён удакладніў, што гэта можа здарыцца пасля поспеху ўкраінскага наступу.

У ацэнцы адстаўнога польскага генерала, «калі ўкраінскі контрнаступ скончыцца поспехам, то тыя ўзброеныя беларусы, якія складаюць частку баявога патэнцыялу ўкраінскай арміі, не складуць зброі». «Яны пойдуць на Беларусь. Спадзяюся, што гэта выкліча паўстанне ў Беларусі, гэтага Лукашэнка баіцца», — сказаў генерал. 

«Давайце рыхтавацца да паўстання ў Беларусі, бо яно адбудзецца. Гаворка пра тое, каб мы не праспалі гэты момант», — сказаў генерал Скшыпчак.

«Трэба быць гатовымі да падтрымкі тых атрадаў, якія будуць ажыццяўляць аперацыі супраць Лукашэнкі. Ëсць падставы дапамагаць ім так, як мы дапамагаем украінцам», — мяркуе ён. 

Ëн думае, што «беларускі народ падтрымае іх і з энтузіязмам пойдзе супраць Лукашэнкі». Што да рэжыму, то, паводле польскага генерала, «у яго ўжо няма такога вайсковага патэнцыялу, каб прадухіліць такое паўстанне». «Расія яму моцна не дапаможа, бо ў яе будуць свае праблемы», — так ацэньвае сітуацыю польскі генерал.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
107
Панылы сорам
8
Ха-ха
9
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
4
0
глянь к люстэрка/адказаць/
25.05.2023
Valadzimir, вы ж вітаеце крэмле-рашысскі сапог, каб потым пад ім і застацца.
6
Таки да/адказаць/
26.05.2023
Спадарства, где купить польский флаг? Надо подготовиться таки.:))
0
Антидизайнер/адказаць/
26.05.2023
Максим Дизайнер Какие ониксы? Такие же как кинжалы? Ещё один любитель русского мифа о чудо-оружии.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930