Знайсці
24.05.2023 / 11:57РусŁacБел

Міжнародную Букераўскую прэмію — 2023 упершыню атрымаў балгарскі пісьменнік

Балгарскі пісьменнік Георгі Гаспадзінаў стаў лаўрэатам Міжнароднай Букераўскай прэміі 2023 года. Як паведамляецца на сайце прэміі, ён атрымаў узнагароду за раман «Часасховішча» (Time Shelter).

Георгі Гаспадзінаў. Фота: thebookerprizes.com

Уручэнне ўзнагароды адбылося ў аўторак у лонданскім Sky Garden.

«Часасховішча» стала першым раманам на балгарскай мове, які атрымаў Міжнароднага Букера. У кнізе Гаспадзінава расказваецца пра клініку, якая лечыць людзей з хваробай Альцгеймера. У клініцы кожны паверх прайгравае пражытае пацыентам дзесяцігоддзе ў драбнюткіх дэталях, пераносячы яго назад у часе. Аднак неўзабаве мінулае пачынае ўрывацца ў сучаснасць.

Гаспадзінаў падзеліць узнагароду з перакладчыцай Анджэлай Родэль.

Міжнародная Букераўская прэмія (The International Booker Prize) — адна з самых прэстыжных кніжных узнагарод. Яна была заснавана як дадатак да Букераўскай прэміі ў 2005 годзе і да 2015 года ўручалася раз на два гады. Зараз уручаецца штогод за найлепшыя перакладзеныя на англійскую мову мастацкія творы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930