Знайсці
23.05.2023 / 21:3120РусŁacБел

«Мучыцца вы са мной будзеце доўга». Лукашэнка сказаў, што ў яго быў адэнавірус

Яўна хваравіты выгляд Лукашэнкі на 9 Мая, калі яму абавязкова трэба было неаднаразова паказвацца на публіцы, і звязаныя з гэтым чуткі пра кепскі стан ягонага здароўя, вымусілі Аляксандра Лукашэнку тлумачыцца. Гэта Лукашэнка зрабіў сёння як бы мімаходзь падчас разгромнай нарады па пытаннях медыцыны.

«А калі нехта думае, што я паміраць сабраўся — супакойцеся. Гэта не больш, чым адвольныя развагі ў месенджарах і тэлеграм-каналах. Які там у мяне — адэнавірус ці што там было?» — грозна запытаўся Лукашэнка.

Кіраўніца Рэспубліканскага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва спраў Лукашэнкі Ірына Абельская з шырокай усмешкай на твары пацвердзіла, што так, у яго быў адэнавірус.

Пасля таго Лукашэнка расказаў, што, маўляў, увогуле гэтая хвароба лечыцца за тры дні, але яму з-за напружанага графіку не было калі лячыцца: трэба было то ў Маскву, то ў «Ленінград», то на суботнік, то ў Гродна Каранік «папёр ты мяне на плошчу, абдымаліся там з табой з гэтымі дзяўчаткамі», то ў Гомель на нараду. Вось і накапілася.

Але ўвогуле, Лукашэнка паміраць, па ягоных словах, не збіраецца, і «мучыцца вы са мной будзеце доўга».

Адэнавірусная інфекцыя, якую Лукашэнка ў паразуменні з Абельскай абвясціў прычынай свайго працяглага хваравітага стану — паталагічны працэс, які ўзнікае на фоне трапляння ў арганізм чалавека адэнавіруса (Adenoviridae). Гэтае захворванне суправаджаецца паражэннем органаў дыхання, вачэй, страўнікава-кішачнага тракту і лімфатычнай сістэмы.

Сімптомы адэнавіруснай інфекцыі падобныя да грыпу. Але ёсць і адрозненне — хворыя скардзяцца на рэзь і адчуванне іншароднага цела ў вачах. 

Само па сабе гэтае захворванне не надта небяспечнае, калі арганізм не вельмі аслаблены, і вылечваецца. Але цяжка сказаць, ці афіцыйная версія адпавядае праўдзе. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
7
Шкарпэтналавачнікі ваш лес быць оўцамі/адказаць/
24.05.2023
Тутэйшы, да якога прысуда, хто яго судзіць будзе? Мо вы, а шкарпэткі новыя набылі?
24.05.2023
ну просто...
если б он был один
а-то ведь очень много тех, кому при нем сыто и удобно 
4
Выдатна адказаў/адказаць/
24.05.2023
Выдатны адказ невераятным экспертам медыцыны
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера