Знайсці
23.05.2023 / 19:431РусŁacБел

Mortal Kombat 1 перазапусціць легендарную серыю відэагульняў у верасні

Наступны рэліз у адной з самых папулярных серый відэагульняў Mortal Kombat можа быць не такім, якім можна было чакаць. Кампаніі NetherRealm і WB Games прадставілі анонс Mortal Kombat 1 — як заяўляецца, «адроджаны» погляд на серыю, якая абяцае новую баявую механіку і рэжымы гульні.

Выява: Mortal Kombat / Warner Bros. Games 

У той час як большасць дэталяў застаюцца ў сакрэце, у трэйлеры можна ўбачыць шмат вядомых персанажаў і — што застаецца нязменным у гульні — вялікую колькасць крыві і «расчлянёнкі».

Mortal Kombat 1 выйдзе 19 верасня для ПК, PS5, Switch і Xbox Series X/S. Па перадзамове доступ да бэта-версіі можна атрымаць ужо ў жніўні: лічбавае прэміум-выданне коштам 110 долараў, апроч ранняга доступу да гульні (з 14 верасня), прапануе і ранні доступ да гульнявых персанажаў і Kameo Fighters, а таксама скін Джоні Кейджа, зроблены так, каб нагадваць Жана-Клода Ван Дама (які, дарэчы, павінен быў сыграць Джоні ў першай класічнай экранізацыі гульні, выпушчанай у 1995 годзе).

А калі вы сапраўды адданы аматар, то зможаце набыць фізічнае калекцыйнае выданне коштам 250 даляраў, якое будзе ўключаць у сябе 42-сантыметровую скульптуру Лю Канга, а таксама адпаведны гульнявы скін, мастацкія прынты і спецыяльны футляр.

Відэагульня Mortal Kombat выйшла ў 1992 годзе і адразу ж стала настолькі папулярнай, што атрымала працяг у самых розных відах (уключаючы некалькі кінастужак, серыялаў, коміксаў) і стала самай прадаванай франшызай файтынгаў і адной з самых прыбытковых медыя-франшыз усіх часоў.

У новай гульні падзеі разгорнуцца ў сусвеце, перароджаным богам агню Лю Канам, з пераасэнсаванымі версіямі знакавых персанажаў. Па словах суаўтара гульні Эда Буна (Ed Boon), адзінка ў назве гульні сімвалізуе пачатак сусвету: «Гэта не працяг гісторыі Mortal Kombat 11, таму ў гэтай новай рэальнасці ў персанажаў зусім іншыя ролі. Мы хочам падкрэсліць гэта нашым загалоўкам».

Бун таксама сказаў, што над Mortal Kombat 1 студыя NetherRealm працавала даўжэй, чым над любой іншай гульнёй серыі, і што ў фінальным прадукце «гэта будзе заўважна». Mortal Kombat 1 (2023) выходзіць праз чатыры гады пасля папярэдняй часткі, што стала ўжо свайго роду традыцыяй, бо столькі ж гадоў падзяляла і некалькі папярэдніх рэлізаў: Mortal Kombat 11 (2019), Mortal Kombat X (2015), Mortal Kombat (2011).

У той час, як новая гульня выразна пазіцыянуецца як магчымасць пераасэнсаваць геймплэй і ўсю гісторыю агулам, прыхільнікі гульні хвалююцца, наколькі значнымі будуць змены.

Чытайце таксама:

У інтэрнэце вірусіцца японская рэклама мясцовай чыгуначнай кампаніі Sotetsu. Думалі, што графіка, але ж не

Праграміст ператварыў сваё цела ў клавіятуру

LoL, DOTA 2, Counter Strike: што будзе з кіберспортам у 2023 годзе? Вось тэндэнцыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
3
Максим Дизайнер/адказаць/
23.05.2023
Очередная безвкусица от молодых и энергичных ушлепокв, которые не знают, что еще выср своими тупыми мозгами на Кипрах и Калифорниях, придумали маркетинг "1". К оригинальной концепции и игре никакого отношения не имеет вообще.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930