Знайсці
23.05.2023 / 21:051РусŁacБел

Lego выпускае незвычайны набор Pac-Man

У 43-ю гадавіну выхаду легендарнай гульні Pac-Man кампанія Lego выпускае канструктар, прысвечаны класічнай аркадзе.

Фота: Lego

Lego анансавала новы набор, заснаваны на класічнай аркаднай гульні 1980-х Pac-Man. Набор з 2650 частак узнаўляе від аркаднага аўтамата Pac-Man і ідзе ў камплекце з падсветкай для манет, чатырохбаковым джойсцікам і непасрэдна гульнёй (праўда, у механічным варыянце).

Збоку шафы ёсць рукаятка, якую можна круціць для перамяшчэння персанажаў па лабірынце гульні. Да таго ж у камплекце ёсць дыярама, якая адлюстроўвае і міні-версію аркаднага аўтамата (то-бок міні-аўтамат унутры міні-аўтамата).

Фота: Lego

Выпуск канструктара Pac-Man адбываецца праз 43 гады пасля таго, як кампанія Bandai Namco (тады вядомая як Namco) упершыню пратэставала гульню ў 1980 годзе, распавядае The Verge. Pac-Man лічыцца адной з самых папулярных аркадных гульняў усіх часоў: так, у прэс-рэлізе Lego адзначаецца, што за сем гадоў пасля першапачатковага выпуску гульня была ўсталяваная на 293822 аркадных аўтаматах.

Набор Pac-Man будзе каштаваць 269,99 даляра і паступіць у продаж 4 чэрвеня. Дарэчы, столькі ж каштаваў і іншы набор, які выйшаў нядаўна і быў прысвечаны класічнай гульнявой прыстаўцы NES ад Nintendo. Гэты набор з'яўляецца апошнім у серыі, прысвечанай відэагульням, якая ўключала таксама серыю інтэрактыўных канструктараў Super Mario.

Канструктар, прысвечаны гульнявой прыстаўцы NES

Чытайце таксама:

Навукоўцы стварылі біяпрынтар з Lego, на якім можна надрукаваць чалавечую скуру

Калісьці гулялі ў Super Mario? Хутчэй за ўсё, вы рабілі гэта няправільна

Lego выпусціла гіганцкі набор па матывах фільма «Бэтмен вяртаецца» 1992 года

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Максим Дизайнер/адказаць/
24.05.2023
Огонь огненный!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930