Знайсці
23.05.2023 / 17:395РусŁacБел

Апублікаваны праект закона пра народнае апалчэнне. Расказваем, што ў ім

На Нацыянальным прававым партале апублікавалі праект закона пра народнае апалчэнне. Апалчэнцам плануюць дазволіць затрымліваць людзей і прымяняць зброю. Некаторыя з гэтых планаў ужо агучваліся ўладамі раней.

Апалчэнцы Ваўкавыскага раёна. Фота: Максім Гарлуковіч, агенцтва «Ваяр»

Народнае апалчэнне, пішацца ў праекце закона, будзе стварацца з ліку добраахвотнікаў, якіх узброяць.

Асноўная яго задача — садзейнічаць тэрытарыяльным органам унутраных спраў у забеспячэнні ваеннага становішча, абароне ўласнасці ад злачынных і іншых супрацьпраўных замахаў.

Мясцовымі саветамі абароны народнае апалчэнне можа прыцягвацца і для іншых задач па забеспячэнні ваеннага становішча.

Забяспечвацца гэтае апалчэнне будзе за кошт мясцовых бюджэтаў, а таксама ахвяраванняў.

Колькасць апалчэнцаў у кожным раёне будзе залежаць ад колькасці ахвотных і задач, якія ім ставяць.

Пры адмене ваеннага становішча апалчэнне расфармоўваюць.

Атрады камплектуюцца добраахвотнікамі, «здольнымі па сваіх асабістых якасцях, стане здароўя выконваць задачы, прадугледжаныя гэтым законам».

Удзел у апалчэнні не вызваляе ад прызыву на ваенную службу па мабілізацыі і ад працы.

Але, па рашэнні мясцовых органаў наймальнік абавязаны вызваляць работніка ад працы для ўдзелу ў дзейнасці народнага апалчэння. Пры гэтым за работнікам захоўваецца месца працы, пасада служачага і сярэдні заробак.

Каго не могуць залічыць у апалчэнцы?

  • тых, хто адбывае арышт, адпраўлены на хімію з накіраваннем ці пазбаўлены волі;
  • тых, хто ў СІЗА ці пад хатнім арыштам;
  • тых, каго вырашана інтэрніраваць;
  • людзей, якія прызнаныя недзеяздольнымі ці абмежавана дзеяздольнымі;
  • тых, хто мае захворванні ці фізічныя недахопы, пры наяўнасці якіх супрацьпаказана валодаць зброяй.

Апалчэнцы размяшчаюцца па месцы жыхарства.

Агульнае кіраўніцтва апалчэннем даручаць мясцовым саветам абароны. А непасрэдна кіраваць атрадамі будуць тэрытарыяльныя органы ўнутраных спраў.

Рашэнне ад фармаванні апалчэння будзе прымаць Лукашэнка.

Што зможа апалчэнец?

  • прымяняць фізічную сілу, выкарыстоўваць зброю на ўмовах і ў межах, устаноўленых законамі для ваеннаслужачых, прыцягнутых да забеспячэння ваеннага становішча;
  • затрымліваць асоб, якія ўчынілі злачынства або адміністрацыйнае правапарушэнне, каб перадаць сілавікам;
  • патрабаваць ад грамадзян захавання грамадскага парадку, абмежаванняў і забарон, уведзеных для забеспячэння ваеннага становішча, спынення правапарушэнняў або дзеянняў, якія перашкаджаюць выкананню ім задач;
  • садзейнічаць тэрытарыяльным органам унутраных спраў пры абмежаванні руху транспарту, надглядзе аўто, пропуску транспарту, праверцы дакументаў жыхароў, надглядзе іх асабістых рэчаў і канфіскацыі (калі рэчы могуць з'яўляцца прыладай або непасрэдным аб'ектам правапарушэння), аглядаць жыллё іншых людзей.

Добраахвотнікам таксама могуць быць нададзеныя іншыя правы, пішацца ў праекце закона.

Сярод абавязкаў апалчэнцаў:

  • забяспечваць абарону тэрыторыі, аб'екта і насельніцтва ад супрацьпраўных замахаў;
  • удзельнічаць у зборы і перадачы інфармацыі органам ваеннага кіравання Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і тэрытарыяльным органам унутраных спраў аб дзеяннях войскаў праціўніка, выяўленні асоб, якія садзейнічаюць сілам праціўніка;
  • аказваць першую дапамогу грамадзянам, якія пацярпелі ў выніку правапарушэнняў або няшчасных выпадкаў, а таксама якія знаходзяцца ў бездапаможным ці іншым стане, які прадстаўляе пагрозу для жыцця і здароўя чалавека;
  • садзейнічаць у аварыйна-выратавальных і іншых неадкладных работах;
  • удзельнічаць у выкананні работ абароннага характару, ліквідацыі наступстваў прымянення зброі, аднаўленні пашкоджаных (разбураных) аб'ектаў эканомікі, сістэм жыццезабеспячэння і ваенных аб'ектаў, а таксама ў ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый і працы арганізацый, якія падлягаюць пераводу на працу ва ўмовах ваеннага часу.

Закон пакуль не прыняты.

Раней міністр абароны Віктар Хрэнін расказваў, што па яго разліках у народнае апалчэнне можа ўвайсці 100-150 тысяч чалавек.

Чытайце таксама:

У Беларусі ўпершыню паказалі народнае апалчэнне

Вальфовіч пра народнае апалчэнне: Ім выдадуць стралковую зброю, якая будзе захоўвацца пры іх

Тэрабарона паказала, як адбівала атаку на КПП ФОТЫ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
23
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
6
0
Freddy /адказаць/
23.05.2023
используя этих впопучленцев можно будет достать оружие и боеприпасы. 
0
дзядок/адказаць/
23.05.2023
Падрыхтоўка да грамадзянскае вайны.
0
ад гэтае /адказаць/
24.05.2023
даведка, ага. Прычым будуць рабаваць, забіраючы маёмасць у якасці ахвяраванняў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930