Знайсці
23.05.2023 / 17:10РусŁacБел

На Магілёўшчыне выявілі падпольны мясакамбінат

Падпольны мясакамбінат ліквідавала міліцыя ў Магілёўскім раёне. Як паведамляюць у МУС, 38-гадовы прадпрымальнік пераабсталяваў у цэх па перапрацоўцы мяса свой прыватны дом.

Кадр з відэа

Жывёлу мужчына купляў за наяўныя грошы ў тых, хто займаецца яе скупкай у сельгасарганізацыях Магілёўскай і Віцебскай абласцей, а таксама ў фізічных асоб. У сябе ў падпольным цэху ён разбіраў, замарожваў і захоўваў тушы. Прадукцыю бізнэсмен збываў у Беларусі і Расіі.

Гэты будынак не адпавядаў ніякім санітарна-эпідэміялагічным нормам, сцвярджаюць у МУС. У ім знайшлі фасаваную ў блокі па 12-20 кілаграмаў ялавічыну агульнай вагой звыш 16,5 тоны і больш за тысячу банак тушонкі. Ветэрынарных дакументаў на ўсю гэтую прадукцыю не было.

Па фактах парушэння ветэрынарных нормаў і падатковага заканадаўства праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Не разгубіўся і стаў даганяць. У Мінску чалавек дапамог затрымаць злачынцу

У Германіі затрымалі беларуса за перавозку мігрантаў

У Калінкавіцкім раёне чалавек утапіўся ў малацэ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930