Знайсці
23.05.2023 / 16:04РусŁacБел

У спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў уключаць культуру беларускай дуды

22 мая на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны была падтрыманая прапанова аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці такому элементу, як «Культура беларускай дуды». Адпаведная пастанова Міністэрства культуры будзе прынятая ў хуткім часе, паведаміла прэс-служба ўстановы.

Дуда — традыцыйны музычны народны інструмент, які належыць да тыпу язычковых духавых інструментаў. Яна выкарыстоўвалася для суправаджэння танцаў, песень і прыпевак, на сямейных і каляндарных абрадавых святах, ігрышчах і кірмашах.

У ранейшыя часы была вельмі папулярная ў Беларусі, была арганічна звязаная з танцамі ў абрадавых гульнях і забавах, а таксама святах і кірмашах. Дудары і дударства шырока прадстаўленыя ў беларускіх літаратурных і мастацкіх творах.

Беларускай дудой, як падкрэсліваецца ў паведамленні Мінкультуры, варта называць канкрэтны від аднагукавай дуды — духавы народны музычны інструмент, які складаецца са скуранога меху, аднаго гуку (бурдону), адной жалейкі (перабор), соскі, а таксама на кожнай з ігравых трубак усталяваныя рагаўні-раструбы.

Чытайце таксама:

«Толькі ў Крычаве майстры ляпілі канька без ножак і падобнага да шахматнай фігуркі». Крычаўскую свісцёлку ўнеслі ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў

«Тут адчуваецца, што стары свет яшчэ трошкі захаваўся. І звычай сапраўды жывы». Гісторык наведаў «Конікі» ў Давыд-Гарадку

Цімафей Акудовіч: Сапраўдныя нематэрыяльныя каштоўнасці не жывуць у Дамах культуры

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930