Знайсці
23.05.2023 / 15:541РусŁacБел

З Расіяй адмовіўся гуляць у футбол Камерун, нібыта з-за забароны ўрада

Зборная Камеруна па футболе планавала згуляць у Маскве 15 чэрвеня таварыскі матч супраць нацыянальнай каманды Расіі, але цяпер ад гэтых планаў адмовілася. 

Расійскія СМІ паведамляюць на падставе інфармацыі сваіх крыніц, што гуляць з расіянамі забараніў сваім футбалістам урад Камеруна.

Зборная Расіі па футболе цяпер знаходзіцца пад санкцыямі з боку ФІФА і УЕФА, з-за якіх не можа прымаць удзел у афіцыйных турнірах.

Камерун вядомы як краіна, дзе пры ўладзе адзін з найбольш доўгатэрміновых аўтарытарных кіраўнікоў сучаснага свету — 90-гадовы Поль Бія. Ён стаў прэзідэнтам Камеруна яшчэ 6 лістапада 1982 года, у СССР тады яшчэ кіраваў, хоць і дажываў самыя апошнія дні, Леанід Брэжнеў. А з 1975 года Поль Бія быў прэм'ер-міністрам, другой асобай у дзяржаве.

На сённяшні дзень Поль Бія найстарэйшы паводле ўзросту сярод абсалютна ўсіх дзейных кіраўнікоў дзяржаў свету, а па працягласці заняцця галоўнай пасады ў краіне сярод тых, хто не з'яўляецца спадчынным канстытуцыйным манархам, яго апярэджвае толькі Тэадора Абіянг Нгема Мгасога з Экватарыяльнай Гвінеі, які неабмежавана правіць сваёй маленькай краінай з 1979-га. 

Чытайце таксама:

Крышціяну Раналду можа датэрмінова пакінуць Саудаўскую Аравію і вярнуцца ў Еўропу

Амаль як у Беларусі. З гэтага славутага футбольнага клуба знялі 10 балаў

Беларус прывёў «Арыс» да залатых медалёў чэмпіянату Кіпра

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Медведев/адказаць/
23.05.2023
Браво, Камерун! Террористов нужно сторониться.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера