Знайсці
23.05.2023 / 12:244РусŁacБел

Па кватэры каля Нацбібліятэкі выстраілася чарга, некаторыя дзяжурылі з выхадных

Незвычайныя праекты на мінскім рынку нерухомасці з'яўляюцца не так часта. ЖК «Утульны» ад «Мінскбуда» здзівіў некаторымі момантамі: прывабнае месца (і каля лесу, і недалёка ад метро), амбіцыйныя рэндары, прэтэнзія на элітнасць. Сёння ў офісе пачалі прымаць дакументы ад пакупнікоў, піша Realt. Людзі стаялі ў чарзе.

Людзі каля будынка « Мінскбуда» сабраліся ўжо да 8 раніцы. Гавораць, што некаторыя дзяжурылі тут з выхадных. Каля ўвахода вядзецца запіс. 

Першы дом у жылым комплексе «Утульны» разлічаны на 6 пад'ездаў, там 14-16 паверхаў і 354 кватэры. Будынак у раёне вуліц Падлеснай—Парніковай—Дачнага праезду будзе г-падобным, з падземнымі паверхам, тэхнічным гарышчам і плоскім дахам.

Цана квадратнага метра пры 100%-й аплаце ў залежнасці ад планіровак вар'іруецца ад 3300 да 3900 рублёў. Такім чынам, аднапакаёвая кватэра плошчай 37 «квадратаў» абыдзецца пакупніку ў 144 тысячы рублёў (каля 50 тысяч даляраў), двухпакаёвая плошчай 62 «квадраты» — у 217 тысяч рублёў (каля 75 тысяч долараў), трохпакаёвая плошчай 81 «квадрат» — у 267 тысяч рублёў (каля 92 тысяч долараў).

Дадаткова давядзецца аплаціць паркінг: яго цана складзе каля 19 тысяч рублёў (каля 6,5 тысячы даляраў).

«Мінскбуд» абяцае, што падчас будаўніцтва дрэвы будуць па максімуме захоўвацца, таму тут павінен атрымацца « зялёны» квартал. Крыху пазней да шматпавярховікаў дададуцца таунхаусы і катэджы.

Чытайце таксама:

Да МКАД — 0 метраў. Што прадаецца ў адзіным дачным пасёлку ў межах Мінска

Каля МКАД пабудуюць новы раён на 105 тысяч жыхароў. Гэта як Наваполацк

На беразе возера прадаецца незвычайны бізнэс — «месца сілы» для ёгі, стаяння на цвіках і рэлаксу 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
4
0
па фрэйду)/адказаць/
23.05.2023
“будзе г-падобным…”
23.05.2023
И грошы есть))?? Во прикол
0
Улад/адказаць/
23.05.2023
Там яшчэ лес, а людзі купляюць кватэры ... І не танна купляюць, з улікам таго, што атрымаюць не жыллё, а бетонавую пячору, якую будуць за свае грошы ператвараць у жыллё.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930