Знайсці
23.05.2023 / 07:323РусŁacБел

Некалі самы багаты чалавек планеты заручыўся са сваёй партнёркай

Заснавальнік Amazon Джэф Безас і яго партнёрка Ларэн Санчас заручыліся. Ніякіх дадатковых падрабязнасцяў аб прапанове або меркаваным вяселлі пакуль не вядома.

Скрыншот відэа

Безас і Санчас упершыню аказаліся побач у 2019 годзе. З таго часу, як Безас і Санчас пачалі сустракацца, але яны трымалі падрабязнасці сумеснага жыцця ў сакрэце, за выключэннем таго, што іх фатаграфавалі на розных мерапрыемствах, піша CNN.

У 2022 годзе пара дала CNN у сваім доме ў Вашынгтоне першае сумеснае інтэрв'ю, у якім яны распавялі пра сваю дабрачынную дзейнасць, накіраваную на стратэгічнае размеркаванне велізарнай маёмасці Безаса на розныя мэты.

Раней Безас быў жанаты на працягу 25 гадоў з Макензі Скот, з якой у яго чацвёра агульных дзяцей. Санчас мае трох дзяцей ад папярэдніх адносін, яна была замужам за галівудскім агентам Патрыкам Уайтсэлам на працягу 13 гадоў, перш чым завяршыць развод у 2019 годзе.

Чытайце таксама:

Уладальнік Amazon і самы багаты чалавек у свеце развёўся з жонкай і пакінуў ёй мільярды даляраў

Былая жонка заснавальніка Amazon выйшла замуж за школьнага настаўніка

Заснавальнік Amazon паабяцаў раздаць вялікую частку сваіх грошай на дабрачыннасць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
4
Ха-ха
12
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
2
2
Разумны/адказаць/
23.05.2023
Паглядзеў на ейныя велізарныя вочы і думаю: чаму мужыкі такія неразумныя?
0
асоба цынічная/адказаць/
24.05.2023
Разумны, вы во гэтыя штучныя мячыкі начываеце "вочы"? адзін з маіх (цынічных)) аднагрупнікаў называў цыцкі больш проста -
ушки )
0
Илья/адказаць/
11.06.2023
Разумны, хочет он красотку рядом, что в этом такого? Ума у него хватает.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930