Знайсці
22.05.2023 / 23:242РусŁacБел

У цэнтры Гродна з'явіцца мурал пра паляванне

Да Дня горада ў Гродне з'явіцца мурал, на якім будуць намаляваныя гістарычныя сюжэты пра паляванне, паведаміў партал Newgrodno.by.

Гэты мурал з'явіцца на доме №11 па вуліцы Карла Маркса. У карціну ператворыцца сцяна будынка, што выходзіць на двор. Аўтарам яе стане вядомы гродзенскі мастак Уладзімір Качан.

Дом гэты — не выпадковы, у ім месціцца галерэя халоднай зброі «Грышук Арсенал». Ініцыятарам стварэння мурала выступіў уладальнік галерэі Анатоль Грышук, падтрымалі яго ініцыятыву і гарадскія ўлады. Плошча мурала будзе большая за 430 «квадратаў».

Твор будзе адлюстроўваць гісторыю горада ў сюжэтах і сцэнах на тэму палявання.

Зараз сцяну прыводзяць у парадак, роспіс пачнецца адразу пасля рамонту. Завяршыць яго плануюць да Дня горада, які ў Гродне традыцыйна адзначаюць у верасні.

Чытайце таксама:

Мурал «Зямля пад белымі крыламі» з’явіўся ў Брэсце

«Нараджэнне». Паглядзіце, які мурал з'явіўся ў Салігорску. ФОТЫ

«Насустрач світанку». Паглядзіце, які мурал зрабілі ў Гродне ФОТЫ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
Радар/адказаць/
23.05.2023
Ананiмныя муралы толькi не беларускiя дзеячы
0
Правдоруб/адказаць/
23.05.2023
Шуневич с караниками-караевыми порешал...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930