Знайсці
22.05.2023 / 23:083РусŁacБел

Віно за 2,5 еўра з супермаркета выйграла прэстыжны конкурс Gilbert et Gaillard

Самелье Эрык Бошман вырашыў праверыць сістэму адбору вінаў на прэстыжным конкурсе. Ëн абраў самае таннае віно з супермаркета і зарэгістраваў яго для ўдзелу ў дэгустацыі.

Для пераканаўчасці напой назвалі Chateau Colombier і наляпілі на бутэльку прывабную этыкетку ў стылі прэміяльных вінаў. Таксама прыдумалі легенду, сцвярджаючы, што віно было зроблена з найлепшых гатункаў вінаграду, якія растуць у Валоніі.

Затым самелье адправіў узор напою для дэгустацыі. Для лабараторнай праверкі эксперт адправіў узор больш дарагога напою. Адметна, што журы конкурсу не праверыла атрыманую інфармацыю.

У выніку суддзі Gilbert et Gaillard назвалі віно Chateau Colombier вельмі цікавым напоем з «багатым смакам і чыстым маладым водарам, які абяцае прыемную складанасць».

Чытайце таксама:

Якія беларускія бары і кавярні ёсць у Вільні

«Кроплі Бога»: хто б мог падумаць, што серыял пра дэгустацыю віна можа быць захапляльным

Беларусы сталі есці больш морапрадуктаў і піць меней шампанскага

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
46
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
23.05.2023
ni zrazumeu....Vino atrymalasja dobrym ci geta byu napoi-padrobka ?
0
Самельё/адказаць/
23.05.2023
Я толькі такое элітнае за 2.50 і піў. Чуйка мяне не падвяла.
1
Юзік/адказаць/
23.05.2023
Усё вырашае этыкетка. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930