Знайсці
22.05.2023 / 21:053РусŁacБел

Палітзняволены Уладзімір Гундар аглух у карцары

Як стала вядома «Вясне», Уладзімір Гундар стаў дрэнна чуць у апошні дзень 7-дзённага знаходжання ў карцары. Пасля выхаду адтуль палітвязня стала ліхаманіць у камеры, яму было вельмі холадна, балелі галава і вушы, ён перастаў чуць сукамернікаў і зразумеў, што аглух канчаткова.

Выкліканы лекар даў Гундару цытрамон і ібупрафен, абяцаў выклікаць лора. Аднак дагэтуль невядома, ці наведаў палітвязня спецыяліст.

Пакаранне карцарам Уладзіміру Гундару было вынесена яшчэ ў першы дзень красавіка за не так пакладзеную на шконку падушку. Але на працягу месяца яго туды не адпраўлялі з-за адсутнасці вольнага месца.

Палітзняволены Уладзімір Гундар асуджаны на 20 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму па 4 артыкулах Крымінальнага кодэкса. Разгляд апеляцыйнай скаргі па апошнім прысудзе адбудзецца 6 чэрвеня.

Чытайце таксама:

Канстанціна Баяндзіна адпусцілі

Судзяць былую бухгалтарку Мінскага элетратэхнічнага завода — імаверна, за перадачу даных «Чорнай кнізе Беларусі»

Марыю Калеснікаву па-ранейшаму «прэсуюць» у калоніі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
22.05.2023
20 god ? Jauna ahrenela Kraina ?
23.05.2023
За не так пакладзеную на шконку падушку чалавеку знішчылі слых і здароўе.
І вось так будуць катаваць усіх палітвязнеў, павольна забіваць.

Я ніколі не дарую лукашыстам усе іх злачынства, і несупакоюсь калі у Новай Беларусі яны не будуць жорстка пакараны!



0
Dyktatura vyklikaje hłuchatu/адказаць/
23.05.2023
Čarhovaja achviara žorstkaje abyjakavaści Łukašenki da čałaviečaha žyćcia, maralnych kaštoŭnaściaŭ i dabrabytu biełarusaŭ. Admova ad medyčnaj dapamohi — heta katavańnie. Hańba!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера