Знайсці
22.05.2023 / 20:005РусŁacБел

У Глыбокім правялі «Зарніцу» сярод дашкольнікаў

У Глыбокім 20 мая для выхаванцаў старэйшых груп дзіцячага сада № 4 зладзілі ваенна-спартыўную гульню «Зарніца». Глыбоцкія дашкаляты здзейснілі марш-кідок цераз «балота», распальвалі вогнішча і спявалі ваенныя песні, піша «Віцебская вясна».

Гульня прайшла пад наглядам вайсковага камісара Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў Сяргея Краснадубскага і метадыста навучальна-метадычнага кабінета Глыбоцкага раёна Алены Цяліцы.

Як піша сайт мясцовай раёнкі, мерапрыемства адбылося ў рамках раённага фестывалю педагагічных ідэй «Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне дзяцей дашкольнага ўзросту».

Падчас гэтай гульні маленькіх дзяцей вучылі аказваць першую дапамогу пацярпелым, ставіць палатку, распальваць вогнішча, арыентавацца па карце на мясцовасці. Яны нават здзяйснялі марш-кідок цераз «балота», кідалі ў цэль мяшэчкі з пяском, спявалі ваенныя песні, а ў канцы іх кармілі ячнай кашай, зваранай у «ваенна-палявых» умовах.

Паводле загадчыцы дзіцячага сада Аксаны Гольдэрбайн, такім чынам праз гульню яны імкнуліся фармаваць у дашкольнікаў уяўленне аб арміі, аб цяжкай, але ганаровай службе па абароне краіны, спакоі і бяспецы яе жыхароў, прывіваць любоў да малой радзімы, выхоўваць пачуццё патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці.

Чытайце таксама: 

«А я лічу, не рана». Качанава выказалася за патрыятычнае выхаванне дзяцей з 3-4 гадоў

Публікацыя відэа са сцэнай збівання салігорскага сямікласніка выклікала рэзананс і прыцягнула ўвагу да праблемы

Качанава прапанавала арганізоўваць прытулкі для дзяцей пры манастырах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Алек. Ру/адказаць/
22.05.2023
Мілітарызацыя краіны. І чаму тады беларусы-мірныя людзі? Дзікае відовішча, як жа гэта у́сë па-лукабеларуску!!!
1
Куды прасцей/адказаць/
22.05.2023
Можна ўжо куды прасцей рабіць.
Нараджаецца дзіця - уключаецца гімн. Калі дзіця смяецца - значыцца свой чэлавек, чыновнік. А калі плача - значыць змагар, якога адразу трэба лупцаваць.
1
Паляшук/адказаць/
23.05.2023
Як па-прарочы спявалі Deviation "Мусіш быць патрыётам - так дзяржава сказала. Чырвона-зялёным перамажуць дзяцінства". Важна, як дзеці самыя будуць гэтую псеўдапатрыятычную лухту прымаць. Маці расказвала, як у 70-я ў школе яны пасмейваліся з некаторых савецкіх песень і перараблялі на свой лад. "Хоть ростом они маловаты, им старые каски к лицу. Бросают мальчишки гранаты, на карачках ползут к Мухавцу". А потым у маладосці спявалі пра БАМ "А я еду, а я еду за деньгами. За туманом едут только дураки". Што пачалося ў нашы 90-00-я з прыходам заходніх субкультур, а што цяпер мае моладзь з Інтэрнэтам! Ніводны ідэолаг не здольны перамагчы сусветныя трэнды, так ці інакш дзеці ўбачаць розніцу паміж нармальным жыццём і казармай, куды іх пагоняць ваенрукі. Тут ёсць аптымізм. Але, канечне, адно з самых абуральных злачынстваў дыктатуры - гэта як яна гадзіць у мазгі нашым дзецям, падлеткам, ламаючы ім псіхіку.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера