Знайсці
22.05.2023 / 19:017РусŁacБел

Качанава знайшла спосаб вырашыць праблемы «Полацк-Шкловалакна»

У пачатку мая на прадпрыемстве «Полацк-Шкловалакно» адбыўся дзень інфармавання, падчас якога генеральны дырэктар чыстасардэчна расказаў калектыву пра тое, што прадпрыемства моцна пацярпела ад санкцый, прадукцыю няма куды дзець, а частка работнікаў дзеля таго пераводзіцца ў стан прастою. Падрабязная справаздача пра сход была размешчаная на сайце прадпрыемства, пасля чаго пра гаротны стан прадпрыемства даведалася ўся краіна. Цяпер сітуацыю пракаментавала і Наталля Качанава.

Старшыня Савета Рэспублікі не толькі прызнала, што сітуацыя на прадпрыемстве вельмі кепская, але выклала і рэцэпт па яе паляпшэнні, які, праўда, асаблівай арыгінальнасцю не адрозніваецца.

Тую прадукцыю прадпрыемства, якая аказалася незапатрабаванай за межамі краіны, Качанава прапанавала накіраваць на ўнутраны рынак:

«На жаль, праз санкцыі ёсць праблемы з яе рэалізацыяй. Наша задача — падтрымаць гэтае прадпрыемства, не толькі нам падтрымаць, дзяржаве, але і кіраўніцтву завода, якому трэба адшукаць унутраныя рэзервы», — заявіла Качанава падчас наведвання прадпрыемства.

«Гэтыя пытанні вырашальныя, таму што мы не павінны закупляць па імпарце аналагічную прадукцыю, якая выпускаецца на нашых прадпрыемствах, — дадала яна. — Нам трэба яшчэ раз перагледзець усе закупкі, якія робяць прадпрыемствы ў нашай краіне. 30 мільёнаў даляраў прадукцыі, якая патрэбна на ўнутраным рынку, наш завод павінен закрыць. А пакуль ён забяспечвае толькі палову патрэб унутранага рынку.

Я цвёрда перакананая: на ўнутраным рынку мы павінны займаць большы сегмент прадукцыяй завода «Полацк-Шкловалакно», — сказала Качанава.

Чытайце таксама:

У лексіконе Качанавай з'явіўся новы выраз: «Права ўсіх народаў»

«Проста ўважліва слухайце кіраўніка дзяржавы». Качанава зноў сказала некалькі прыемных рэчаў пра Лукашэнку

Еўрасаюз прыдумляе, як уздзейнічаць на краіны, што дапамагаюць абыходзіць санкцыі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
15
Ха-ха
34
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
4
0
Сэр Джон Элтан/адказаць/
22.05.2023
Дык вып'ем жа за права ўсіх народаў купляць кшловалакно ў саўгаснай хунты.
0
Янка/адказаць/
22.05.2023
Нічога новага. Потым чынушы пачнуць здзіўляцца - а чаму нават Расея ў адказ пачынае рабіць перашкоды для беларускай прадукцыі? Пры гэтым патэнцыял унутранага рынку відавочна недастатковы, каб паглынуць увесь аб'ём. Дарэчы, кошт наваполацкай шклянай штукатурнай сетцы ўжо істотна апярэджвае кошт кітайскай, пры тым, што якасць апошняй расце.
0
Сайентолог/адказаць/
23.05.2023
Расскажите о том, где живут ее дочки, где работают, где учатся внуки. Как это фекальное семейство кайфует на фоне нищеты белорусов?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930