Знайсці
21.05.2023 / 21:053РусŁacБел

Беларус прывёў «Арыс» да залатых медалёў чэмпіянату Кіпра

«Арыс» з Лімасола стаў чэмпіёнам Кіпра па футболе. Яго галоўным трэнерам з'яўляецца беларус Аляксей Шпілеўскі, а прэзідэнтам — беларускі бізнэсовец Уладзімір Фёдараў.

Фота: ФК «Арыс»

Сёння асноўны канкурэнт «Арыса», клуб «АПАЭЛ» прайграў у гасцях «Апалону» з лікам 2:3, і ўжо не дагоніць «Арыс». У чэмпіянаце Кіпра засталося згуляць адзін тур.

«Арыс» — 74, АПАЭЛ — 68, АЕК — 63, Апалон — 62.

«Арыс» упершыню ў сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Кіпра. Клуб купіў у 2021 годзе беларускі бізнэсовец Уладзімір Фёдараў, які запрасіў у лютым 2022 года Аляксея Шпілеўскага. У першы сезон «Арыс» пад кіраўніцтвам Шпілеўскага заняў 4-е месца, а сёння заваяваў залатыя медалі.

За клуб гуляюць двое беларусаў: Яўген Яблонскі і Арцём Шуманскі. 

Аляксей Шпілеўскі ў свой час трэніраваў брэсцкае «Дынама», казахстанскі «Кайрат», які прывёў да чэмпіёнства ў 2020 годзе, некалькі месяцаў трэніраваў клуб нямецкага другога дывізіёна «Эрцгэбірге».

Чытайце таксама:

Беларускага трэнера прызналі найлепшым у чэмпіянаце Кіпра

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
22.05.2023
A pa biełarusku, Arys, słabo ?
0
Жекю Крахаборов/адказаць/
22.05.2023
А кто это дите с прической полу-Элвиса?
1
Wunderwaffe/адказаць/
22.05.2023
Кто бы мог подумать, что Шпиля все-таки придет к успеху. Может и в самом деле проблема была в "Морских котиках"?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера