Знайсці
21.05.2023 / 18:363РусŁacБел

Эстонія і Латвія ствараюць адзіную сістэму супрацьпаветранай абароны — гэта будзе Iris-T

Эстонія і Латвія выбралі для сваёй СПА сярэдняй далёкасці сістэму Iris-T нямецкай вытворчасці, паведамляе ERR.

Сістэма Iris-T нямецкай вытворчасці. Фота: Wikimedia

Для сумеснай закупкі Iris-T SLM краіны пачынаюць перамовы з нямецкім прадпрыемствам у сферы абароннай прамысловасці Diehl Defence.

«Я вельмі рады, што разам з Латвіяй мы дасягнулі новай вехі ў сумеснай закупцы СПА сярэдняй далёкасці. Гэта сумесны праект гістарычнага значэння ў абаронным супрацоўніцтве дзвюх краін, паколькі мы ніколі раней не ажыццяўлялі сумесных закупак такога маштабу», — заявіў міністр абароны Эстоніі Хана Пеўкур на сустрэчы ў Рызе.

На думку міністра абароны Латвіі Інара Мурніеце, абраная сістэма СПА павысіць бяспеку паветранай прасторы Латвіі і Эстоніі і забяспечыць найлепшую абарону людзей, грамадзянскай і ваеннай інфраструктуры.

Эстонія і Латвія падпісалі пратакол аб намерах сумеснай закупкі сістэмы СПА сярэдняй далёкасці на саміце НАТА ў Мадрыдзе ў чэрвені 2022 года. Працэсам кіруе Эстонскі цэнтр абаронных інвестыцый, які ў ліпені мінулага года падпісаў пагадненне з Міністэрствам абароны Латвіі аб пачатку сумеснай закупкі.

«Мы імкнемся да таго, каб да 2025 года Эстонія мела дзейную сістэму СПА сярэдняй далёкасці. Першыя сістэмы павінны паступіць у 2024 годзе», — паведаміў Пеўкур. Урад выдаткаваў сродкі на закупку ў верасні 2022 года падчас перамоў па дзяржбюджэце.

Каб знайсці найлепшага пастаўшчыка, цэнтр абаронных інвестыцый наладзіў кантакты з шасцю міжнароднымі прадпрыемствамі.

Па словах Пеўкура, калі перамовы з Diehl Defence пройдуць паспяхова, пераможца тэндара будзе афіцыйна абвешчаны летам.

Сістэмы СПА сярэдняй далёкасці эфектыўныя пры нейтралізацыі самалётаў, верталётаў, беспілотных лятальных апаратаў, крылатых ракет і боепрыпасаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
7
Эннот/адказаць/
21.05.2023
Дальше будет история ,как у финнов с выбором истребителей. Американцы скажут ,что правильней будет выбрать Пэтриот.
1
Пажаданне/адказаць/
22.05.2023
Эннот, ідзі услед раSSейскаму караблю!;)
1
Мойша/адказаць/
22.05.2023
Эннот, а ці твая то праблема?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930