Знайсці
21.05.2023 / 16:5313РусŁacБел

Грузінскі авіяперавозчык абвясціў прэзідэнта Грузіі персонай нон грата

Georgian Airways адмаўляецца абслугоўваць прэзідэнта Грузіі Саламэ Зурабішвілі, якая абвясціла байкот авіяперавозчыку праз аднаўленне палётаў у Маскву. Ад кіраўніцы дзяржавы патрабуюць выбачэнняў перад грузінскім народам.

Борт Georgian Airways. Фота: Wikimedia

Напярэдадні Зурабішвілі заклікала байкатаваць перавозчыка, які аднавіў авіязлучэнне з Масквой. Заснавальнік кампаніі Тамаз Гаяшвілі заявіў у нядзелю, 21 мая, што Зурабішвілі не будуць пускаць на борт самалётаў Georgian Airways.

«Спадарыня Саламэ абвясціла байкот нацыянальнай авіякампаніі, мы аб'яўляем яе персонай нон грата, і пакуль яна не прынясе прабачэнні грузінскаму народу, не пусцім яе на борт», — прыводзяць заяву Гаяшвілі мясцовыя СМІ, перадае DW.

Напярэдадні, пасля таго, як Georgian Airways выканала першы пасля аднаўлення авіязлучэння з Расіяй рэйс з Тбілісі ў Маскву, Саламэ Зурабішвілі паабяцала «ўстрымлівацца ад выкарыстання борта да таго часу, пакуль ён знаходзіцца ў руках Georgian Airways, каб не ўзбагачаць кампанію». Яна заклікала суграмадзян далучыцца да байкоту.

Чытайце таксама:

У Грузію прыляцеў першы самалёт з Расіі

Грузія выдала дазвол на палёты расійскай авіякампаніі

Расія адмяніла візавы рэжым з Грузіяй і аднавіла авіязносіны. Прэзідэнт Грузіі назвала гэта правакацыяй

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
14
Ха-ха
4
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
9
22.05.2023
Смоўж, помиловать она может как Президент, но не хочет. Прямо так и говорит, что это усилит напряжение в обществе.
1
Казік/адказаць/
22.05.2023
xxx, дзякуй, менавіта!
0
Смоўж/адказаць/
24.05.2023
xxx і Казік, па-першае, Казік напісаў каб прэзідэнтка “перш ВЫПУСЦІЛА Саакашвілі” - але яна НЕ мае такіх паўнамоцтваў - ёй НЕ падпарадкоўваюцца ні суды, ні паліцыя, ні правапрымяняльная сістэма. А каб памілаваць - яшчэ не было аніякага суда, а каб выпусціць - у прэзідэнткі няма такіх паўнамоутваў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930