Знайсці
21.05.2023 / 15:1616РусŁacБел

Байдэн: Расія страціла ў Бахмуце каля ста тысяч чалавек

Расія страціла ў Бахмуте каля ста тысяч чалавек, сказаў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Ён не ўдакладніў, мае на ўвазе забітых, ці забітых і параненых.

Байдэн сказаў, што цяпер не мае значэння, захапілі расіяне горад, ці не.

«Вакол Бахмута абмеркаванні — страчаны ён, ці не. Расія панесла страты — каля ста тысяч чалавек у Бахмуце. Гэта цяжка папоўніць. Не важна, акупаваны ён, ці не, гэта ўсё роўна разбураны горад», — сказаў Байдэн.

Учора Прыгожын заявіў, што вагнераўцы ўзялі Бахмут. УСУ абвяргаюць гэта. Сёння СМІ напісалі, што Зяленскі прызнаў страту горада, а потым абверглі гэта — нібыта няправільна перадалі яго словы. 

Эксперты мяркуюць, што ў расійскай арміі суадносіны забітых і параненых складаюць прыкладна 1:4 або 1:3. Усяго, па ацэнках заходніх аналітыкаў, на гэты момант Расія страціла забітымі ад 40 да 50 тысяч чалавек. Тэлеграм-каналы, якія збіраюць інфармацыю пра страты Расіі з адкрытых крыніц, на гэты момант зафіксавалі імёны больш як 23 000 забітых.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Passer-by/адказаць/
22.05.2023
Старичок слабенький, с памятью плохо, возможно трудные цифры, например 78 тысяч 570 - ему даются с трудом. Поэтому - 100.
Смотрю на Байдена и завидую американцам. Теряющий здравый рассудок дедушка, а нет ни у кого паники, просто мемы, посмеятся, пошутить, а на следующих выборах они изберут нового президента. На самом деле, за Байденом стоит очень молодая, талантливая и профессиональная команда, для которой он - говорящая голова. Дедушка, вот вам бумажка, скажите то, что написано.
Другое дело, теряющие рассудок дедушки в авторитарных странах - вот тут уже есть чего переживать.
2
Зарава ў рашыстаў/адказаць/
22.05.2023
Valadzimir, лукашистско-рашистские боты прям активизировались. Толи еще будет, как начнется контр наступ, подгорать у них будет знатно
2
От не трэба/адказаць/
22.05.2023
Passer-by, нагадаю вам, што гэта тая самая "прафесійная" каманда, што ў 21-м выводзіла войскі з Афганістану, напачатку 22-га прапаноўвала Зяленскаму змыцца, а сёння ня можа паставіць самалёты Ўкраіне.  
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера