Знайсці
21.05.2023 / 14:098РусŁacБел

«Пасля зімы заўсёды прыходзіць вясна». Больш за 100 нобелеўскіх лаўрэатаў запатрабавалі вызваліць Алеся Бяляцкага

У дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі міжнародная праваабарончая арганізацыя Pen International выпусціла адкрыты ліст з патрабаваннем вызваліць Алеся Бяляцкага і іншых палітзняволеных. 

Алесь Бяляцкі ў судзе. Фота: БелТА

Пад лістом падпісаліся 103 нобелеўскія лаўрэаты па літаратуры, эканоміцы, фізіцы, хіміі, фізіялогіі і медыцыне, а таксама ўладальнікі Нобелеўскай прэміі міру. 

Сярод падпісантаў і Святлана Алексіевіч.

«Бяляцкі — гэта сімвал надзеі і натхнення для праваабаронцаў ва ўсім свеце, а сам свет заслугоўвае пачуць голас Бяляцкага. Ён знайшоў у сабе смеласць выступіць супраць Аляксандра Лукашэнкі, супраць яго жорсткіх, нястомных і сістэматычных рэпрэсій у дачыненні да беларускага народа», — гаворыцца ў адкрытым лісце нобелеўскіх лаўрэатаў.

У лісце таксама гучыць заклік да неадкладнага вызвалення Марфы Рабковай, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча, Леаніда Судаленкі, Андрэя Чапюка і іншых cяброў «Вясны».

«Мы падтрымліваем мноства пісьменнікаў, журналістаў, работнікаў культуры, праваабаронцаў і ўсіх тых грамадзян Беларусі, якія адбываюць турэмныя тэрміны за мірнае выказванне сваіх поглядаў і дэманстрацыю праўды. Мы падтрымліваем адважны народ Беларусі, які працягвае змагацца за свае правы», — пішуць нобелеўскія лаўрэаты.

У канцы адкрытага ліста лаўрэаты прывялі цытату самога Бяляцкага: «Пасля зімы заўсёды прыходзіць вясна».

Чытайце таксама:

У апошнім слове Алесь Бяляцкі заклікаў да дыялогу дзеля нацыянальнага прымірэння

Па ўсім свеце праходзяць акцыі ў падтрымку беларускіх палітвязняў ФОТЫ

У Беларусі — як мінімум 1500 палітвязняў

Марк Рыхтэр

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
2
Вясны ня будзе/адказаць/
22.05.2023
Ага мы гэтую брахню пра золак і вясну пасля зімы чуем ужо крлькі год? Вясна не надыйдзе проста па той прычыне што усе новыя і крэатыўныя невераятныя ўжо вельмі моцна пастараліся ў 20 і 21 каб сваімі хаджэннямі адфутбольць вясну лет 100.
0
лукашызм згніе і кропка./адказаць/
22.05.2023
а што зрабіў ты, каб наблізіць вясну?
1
Ой вэй/адказаць/
22.05.2023
А што будзе, когда Зянона не будзе? Вы и так незгуртаваныя, а без него совсем разбежитесь кто куда.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930