Знайсці
21.05.2023 / 22:0819РусŁacБел

Па ўсім свеце ў нядзелю прайшлі акцыі ў падтрымку беларускіх палітвязняў ШМАТ ФОТА

21 мая — дзень смерці Вітольда Ашурка — праваабаронцы «Вясны» абвясцілі Днём салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Акцыі супраць палітычных рэпрэсій і за вызваленне палітвязняў сёння праходзяць у розных краінах свету.

Літва, Вільня

Насупраць пасольства Беларусі, на фоне мурала з партрэтам беларускага палітвязня, праваабаронцы, Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага сабраліся ўдзельнікі акцыі, сярод якіх былі замежныя дыпламаты. Яны надзелі жоўтыя біркі, якімі пазначаюць палітвязняў у калоніях

Удзельнікі акцыі насупраць пасольства Беларусі ў Літве, на фоне мурала з партрэтам Алеся Бяляцкага зачытвалі імёны палітзняволеных

Журналіст «Радыё Свабода» і былы палітвязень Алег Груздзіловіч прыняў удзел у акцыі салідарнасці ў Вільні

На Кафедральнай плошчы ў Вільні на знак салідарнасці з палітвязнямі паставілі 150 торбаў як напамін пра больш чым 1500 беларускіх палітвязняў. Торбы — сімвал этапаў і доўгіх пакут беларускіх зняволеных

Чэхія

У Празе прайшла акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў. Беларусы Прагі сабраліся на плошчы Францішка Палацкага (Palackého náměstí), каб выказаць салідарнасць з палітвязнямі. На плошчы беларусы пазначылі памеры турэмнай камеры ў 4 квадратныя метры. Удзельнікі сталі ў гэты квадрат, каб паказаць, у якіх цяжкіх умовах утрымліваюцца палітвязні ў Беларусі.

Таксама актывісты раздалі мінакам бутэлькі вады з адмысловымі этыкеткамі, на якіх надрукаваны заклік дапамагчы палітвязням, а таксама QR-коды са спасылкамі на фонды дапамогі і інфармацыю пра сітуацыю ў Беларусі.

Арганізавала акцыю Bělaruské studentstvo ČR — суполка беларускіх студэнтаў і студэнтак Чэхіі.

Італія, Рым

Эстонія

Беларусы Таліна ў дзень салідарнасці з палітвязнямі правялі акцыю «Глыток свабоды для Беларусі», падчас якой яны раздалі 1500 бутэлек з вадой з інфармацыяй пра становішча палітвязняў у Беларусі і магчымыя спосабы дапамогі.

Бельгія

У Антвэрпене прайшла літургія ў беларускай грэка-каталіцкай царкве, дзе ўсталяваны крыж памяці. Там людзі маліліся за душы Вітольда Ашурка і Мікалая Клімовіча, а таксама за тых, хто сёння ўсё яшчэ ў засценках турмаў.

У Брусэлі таксама прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі Беларусі.

Беларусы Бельгіі напісалі лісты тым, хто адбывае незаконнае пакаранне, і чыталі адказы, якія атрымлівалі ад палітвязняў.

Латвія

Беларусы Латвіі зладзілі акцыю на Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі на галоўнай плошчы ў Рызе каля помніка Свабоды. Жыхары сталіцы, турысты і госці Чэмпіянату свету па хакеі сталі сведкамі злачынстваў рэжыму Лукашэнкі. У акцыі разам з беларусамі ўдзельнічала Сандра Калніеце, дэпутатка Латвіі ў Еўрапарламенце і хросная палітзняволенай Ларысы Беражновай. А таксама іншыя слынныя грамадскія дзеячы Латвіі.

Канада

Фота: Згуртаванне Беларусаў Канады / Facebook

Грузія

Беларусы выйшлі на акцыю салідарнасці ў Тбілісі.

Польшча

Познань

Гданьск

Беларусы Гданьска.

Германія

Беларусы Германіі памятаюць пра Вітольда Ашурка.

Фотасправаздача абнаўляецца. 

Чытайце таксама:

Як можна заданаціць і падтрымаць палітвязняў: спіс арганізацый

«Вітаем у пекле!» Журналіст Алег Груздзіловіч расказаў пра свой досвед у ШІЗА і растлумачыў, чым ён розніцца ад карцара

Як у КДБ вісяць партрэты не Лукашэнкі, а Пуціна, як трапіў у «камеру смяротнікаў» і як стаў сведкам спробы ўцёкаў палітычнага — моцны аповед былога палітвязня

 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
71
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
1
5
нетарбэшница/адказаць/
22.05.2023
ой, какия класивыя
клетчытыя торбачки
а у мяне вось ни разу
такой не было
0
Простае рашэньне/адказаць/
22.05.2023
нетарбэшница, Дурны каментар. Працуйце й зэканомце грошы, ды зможаце купіць. Але пішыце або па-беларуску, або па-расейску. Не зьмешвайце мовы.
0
Суддзя у́ адстау́цы /адказаць/
22.05.2023
Тэма палітвязняў на Беларусі - нумар адзін. Нужно напоминать и напоминать об этом сатрапам в погонах и без них. Напоминание об уголовной ответственности за выполнение незаконных приказов по удержанию в неволе, под стражей невиновных. Невиновных тысячи. С августа 2020 года, даже с мая 2020 - десятки тысяч! Кейсы невинно пострадавших сформированы, имена прислужников в погонах, получивших и выполняющих незаконные приказы, известны. Скоро ваш суд, преступники в погонах и без!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930