Знайсці
21.05.2023 / 10:2635РусŁacБел

Лябедзька — пра Шэймана, Качанаву, ворагаў па апазіцыі і тое, хто возьме ўладу Лукашэнкі

Анатоль Лябедзька ў беларускай палітыцы амаль столькі ж, колькі і Аляксандр Лукашэнка. Лябедзька працаваў у камандзе апошняга ў 1994-м і спрыяў яго перамозе. Але хутка пасля выбараў і змены курсу з дэмакратызацыі на вяртанне да савецкіх практык перайшоў у апазіцыю. Глядзіце новы «Ток» з Анатолем Лябедзькам.

Анатоль Лябедзька. Кадр з відэа

Гэтая вялікая гутарка дзеліцца на тры блокі. Першы — пра 1990-я і прыход Лукашэнкі да ўлады, дзе мы гаворым у тым ліку пра Ганчара, Захаранку, Карпенку і як стаў магчымым канстытуцыйны пераварот 1996 года.

Другі — пра «старую» апазіцыю, у тым ліку тое, чаму прайграў Мілінкевічу на выбарах адзінага апазіцыйнага кандыдата ў 2006-м, чаму ў 2015-м апазіцыя вылучыла Караткевіч, метамарфозу Ганны Канапацкай, ці была памылкай кааліцыя з Сяргеем Калякіным і камуністамі.

І трэці блок — пра Лукашэнку і Пуціна, а таксама новую беларускую апазіцыю, у тым ліку пра тое, што ёсць у Ціханоўскай, чаго яшчэ ніхто ў апазіцыі не меў, хто можа атрымаць уладу ў Беларусі пасля Лукашэнкі і што будзе, калі яе атрымае Мікалай.

00:00 — вырвана з кантэксту,

01:06 — чаму ў 90-х пайшоў у каманду Лукашэнкі, а не Пазняка ці Шушкевіча,

06:45 — ці мог быць Лукашэнка завербаваны КДБ у 1987,

9:15 — як ламалі Раманчука ў 2010-м і чым пагражалі,

16:30 — пра папярэджанне сілавікоў,

19:24 — пра размовы сам-насам з Лукашэнкам,

27:07 — як Лукашэнку ўдалося арганізаваць канстытуцыйны пераварот,

31:32 — чым адрозніваліся Ганчар і Захаранка ад усіх іншых палітыкаў,

35:19 — як разыграў Карпенка,

37:25 — фігура Шэймана,

40:30 — хто найбольш уплывае на Лукашэнку,

41:47 — пра Фядуту і змову супраць Лукашэнкі,

44:41 — хто быў бы класным прэзідэнтам Беларусі,

47:33 — чаму ў 2015-м кандыдаткай ад апазіцыі стала Караткевіч,

49:37 — пра няпростыя адносіны з Дзмітрыевым,

52:23 — пра метамарфозу Ганны Канапацкай,

59:39 — роля Гайдукевіча ў палітычным тэатры Лукашэнкі,

1:00:20 — чаму Мікалай Казлоў не з’ехаў з Беларусі,

1:01:47 — ці была памылкай кааліцыя з Калякіным і камуністамі,

1:04:03 — стаўленне да Пазняка,

1:07:07 — чаму прайграў Мілінкевічу ў 2006 годзе,

1:09:46 — Бабарыка, Цапкала ці Ціханоўскі,

1:11:41 — чаму да з’яўлення трыумвірату апазіцыі не ўдавалася аб’яднацца,

1:13:38 — пра Расію, Нямцова і імперскасць,

1:23:37 — чым адрозніваецца Лукашэнка ад Пуціна,

1:27:14 — а ці насамрэч Пуцін хоча акупаваць Беларусь?

1:30:52 — сцэнарыі вызвалення Беларусі,

1:34:26 — каму Лукашэнка быў бы гатовы аддаць уладу,

1:37:19 — роля Качанавай,

1:38:08 — ці можа Мікалай Лукашэнка стаць прэзідэнтам,

1:45:20 — чаму да Офіса Ціханоўскага не далучыўся б,

1:48:14 — гісторыя пра Ціханоўскую,

1:55:27 — чаму Саннікаў і Пазняк стаяць у апазіцыі да Ціханоўскай,

1:56:32 — ці можа стаць палітычнай сілай Полк Каліноўскага,

1:59:39 — пра сына ў турме,

2:07:32 — БЛІЦ: Шрайбман ці Чалы, Галоўчанка ці Качанава.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
алысенко ілі трах-тибидох/адказаць/сачыць
22.05.2023
Стефан, у мяне самі ападаюць)
шчэ з такімі, як вы, пажыву і зусім лысай па ходу стану( 
22.05.2023
Чорная лебедзь, а ты ведаеш як яго білі, або як гэта выглядала?Ці можа як пра гэта напісалі што яно так выглядала?
22.05.2023
Казік, не пра любога. Хапала тых хто дзейнічаў адказна ды разумеў наступствы розных падзеяў. Хапала і карысных ідыётаў каторыя столькі разоў паўтаралі што Лукашэнка дурны і слабы калхазан без падтрымкі што і самі ў гэта пачыналі верыць. Хапала фанатыкаў каторыя ведалі што ў іх не атрымаецца але ўсё адно ламіліся на барыкады і цягнулі людзей. Але ў чым прапаганда не памыляецца дык гэта ў тым што многія зрабілі сабе імя ды кар’ерку ў гэтым мутным дзвіжы. Лябедзька з апошніх.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031