Знайсці
21.05.2023 / 09:18РусŁacБел

«Калі ў нашым небе зʼявяцца F-16, гэта вызначыць архітэктуру бяспекі свету» — Зяленскі

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступіў перад лідарамі G7. Ён падзякаваў ім за дапамогу. Асаблівую ўвагу ён надаў «паветранаму шчыту» над Украінай.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выступіў перад лідарамі G7 у Японіі. Фота: офіс прэзідэнта Украіны

Зяленскі сказаў, што ён удзячны за рашэнне аб падрыхтоўцы ўкраінскіх пілотаў на сучасных знішчальніках.

«Паветраны шчыт можа быць поўным толькі тады, калі наземныя сістэмы супрацьпаветранай абароны будуць дапоўненыя сучаснымі самалётамі ў паветры. Цяпер мы знаходзімся на шляху ліквідацыі разрыву ў магчымасцях.

Калі нашы пілоты вывучаць F-16 і калі гэтыя машыны зʼявяцца ў нашым небе, гэта будзе важна не толькі для Украіны. Гэта будзе гістарычны момант для ўсёй архітэктуры бяспекі ў Еўропе і свеце», — сказаў Зяленскі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера