Знайсці
20.05.2023 / 22:2017РусŁacБел

З'явілася ВІДЭА «Лініі Хрэніна»

У гарадскіх чатах распаўсюджваецца відэа з выявай супрацьтанкавых умацаванняў пад Гомелем, паведаміла мясцовае выданне «Флагшток», іранічна назваўшы гэты комплекс «Лініяй Хрэніна».

 

Скрыншот відэа

«Лінія Хрэніна» ўяўляе сабой ланцуг бетонных пірамід паабапал чарнігаўскай шашы (траса Е95 каля вёскі Калініна), адзначае «Флагшток».

Упершыню пра стварэнне гэтай лініі ўмацаванняў 18 мая паведаміў маніторынгавы рэсурс «Беларускі Гаюн».

Пры гэтым «Флагшток» звяртае ўвагу, што пасля з'яўлення паведамленняў пра наяўнасць у ваколіцах Гомеля «зубоў дракона» мясцовыя прапагандысты кінуліся адмаўляць гэты факт.

Чытайце таксама:

У кожным раёне Гомеля планава ставяць кантрольна-прапускныя блокпасты

Хрэнін: Захад спрабуе патапіць у крыві славянскае адзінства

На медыцынскія пераабследаванні датэрмінова выклікаюць раней прызнаных непрыдатнымі для службы ў войску ў мірны час — «Зеркало»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Дональд/адказаць/
21.05.2023
Гремя огнём, сверкая блеском стали Пойдут машины в яростный поход, Когда нас в бой пошлёт товарищ Хренин И Лукашенко в бой нас поведёт!
21.05.2023
А чаму перад Польшчай з Літвою не будуюць? Там жа таксама бразгаюць гусеніцамі ўжо колькі гадоў. Дагэтуль не было ніякіх там умацаванняў.
0
Лінія беларускай мачы на твары Хрэніна/адказаць/
22.05.2023
Чакайце
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера