Знайсці
20.05.2023 / 21:545РусŁacБел

Чэмпіёнам Польшчы па боксе стаў былы член зборнай Беларусі

29-гадовы Яўген Макарчук, які нарадзіўся ды выгадаваўся ў Лідзе і раней уваходзіў нават у зборную Беларусі па боксе, цяпер жыве ў Польшчы і 19 мая стаў чэмпіёнам гэтай краіны сярод прафесіяналаў.

Яўген Макарчук

Яўген Макарчук выступае ў суперпаўсярэдняй катэгорыі (да 154 фунтаў, ці да 69,853 кг), і супрацьстаяў яму ў баі за званне чэмпіёна, што прайшоў у Злотаве Велькапольскага ваяводства, дасведчаны і вядомы ў Польшчы спартсмен Лукаш Мацец. «Я відавочны фаварыт, і я чакаў амаль 10 гадоў, каб выйграць нацыянальны чэмпіёнскі пояс», — казаў Мацец перад гэтым боем.

Ягоны паслужны спіс на прафесійным рынгу сапраўды быў уражлівым — 28 перамог (з іх пяць накаўтам), сем паражэнняў і адна нічыя. У Макарчука дагэтуль было толькі восем баёў, але ва ўсіх ён перамог, у тым ліку ў трох накаўтам. Пераможная серыя не перарвалася і гэтым разам.

Цяпер баксёр з Ліды абараняе на прафесійным рынгу колеры баксёрскага спартыўнага клуба «Скарпіён» са Шчэціна.

Чытайце таксама:

Баец UFC Мухамад Макаеў папрасіў, каб пра яго казалі «з Дагестана», а не «з Расіі»

Сусветная баксёрская рада выключыла беларускіх і расійскіх спартсменаў з рэйтынгаў арганізацыі

Баксёр Аляксандр Усік напісаў на снарадзе «Слава Украіне» і «Жыве Беларусь» і адправіў яго па прызначэнні

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Трэба валіць/адказаць/
22.05.2023
Красаўчык. Я б таксама з'ехаў раней, калі б быў трохі разумнейшым. А ябацькі хай жруць га*но і самі сябе.
0
маскавіцкія варвары/адказаць/
22.05.2023
А Беларускі Дабраахвотніцкі корпус, Пагоня, Полк КАліноўскага, шматлікія сотні тысячаў беларусаў якія удзельнічалі у пратэстах, забастоўках і будуць дзейнічаць зноў з наступным шансам, гэта што для цябе? жарт?
0
Мушчына 30 лет/адказаць/
22.05.2023
маскавіцкія варвары,сотни тысяч не будут, если только лет через 20, но за 20 лет Качанова с бандой васпитаит насташчых патрыотау, введет палитинфармацыю не только в школе, но и детском саду.
Полк Калиновского по численности сопоставим с одной только службой охраны Лукашенко, не говоря про все эти омоны, ВВ, спецназ и прочие альфы.
Да и без финансирования и поддержки извне нечем ему воевать.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера