Знайсці
20.05.2023 / 15:533РусŁacБел

«Цырку ўсё роўна, хто ў ім працуе» — удзельнік Cirque du Soleil аб прыездзе Улада Ганчарова

Беларускі гімнаст Сямён Букін у інтэрв'ю YouTube-каналу «ЧестнОК» распавёў пра сваю рэакцыю, што падпісант прарэжымнага ліста спартоўцаў Улад Ганчароў выступае ў Cirque du Soleil.

Улад Ганчароў. Фота: сайт «Прэсбола»

— Твая рэакцыя на тое, што Уладзіслаў Ганчароў — чалавек, які падпісаў ліст за Лукашэнку, ён зараз у Cirque du Soleil?

— Наогул ніякая, бо, ведаеш, я шмат думаў, што будзе, калі прыедзе лукашыст у цырк. Але ведаеш, цырку ўсё роўна, хто ў іх працуе. Яны не ведаюць гісторыі, што адбывалася ў Беларусі з гэтымі праўладнымі лістамі. Для цырка гэта бізнэс і не болей.

Раней бы ў мяне прыгарала ад гэтага. Ну як гэта так: падпісант ліста за Лукашэнку едзе працаваць туды, супраць чаго накіравана ўся ідэалогія Лукашэнкі.

Я не апраўдваю Улада, але я ўпэўнены, што гэты чалавек не падпісваў гэтага ліста. За яго падпісалі.

Я ведаю, што ён з таго тыпу людзей, якія хацелі проста адседзецца. Ну вось зараз ён і атрымлівае за гэта. Ён не жорсткі лукашыст. Я ўпэўнены ў гэтым. Чамусьці ён вырашыў, што гэты подпіс нічога не будзе значыць і ў будучыні ён ніяк не адаб'ецца на ім. Але вось зараз, я думаю, гэта адаб'ецца на ім добра, — сказаў Букін.

Пра тое, што алімпійскі чэмпіён Алімпіяды ў Рыа Улад Ганчароў будзе выступаць у Cirque du Soleil стала вядома ўчора.

Чытайце таксама:

Алімпійскі чэмпіён па скачках на батуце Улад Ганчароў будзе выступаць у самым знакамітым цырку свету

Алімпійскі чэмпіён Рыа Уладзіслаў Ганчароў: «Беларусы не такія нахабныя, як рускія»

«Шчэрбу ўвогуле не лічу беларусам». Гімнаст з «Дзю Салей» Сямён Букін даў першае інтэрв'ю пасля пераходу на беларускую мову

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Адроўка/адказаць/
20.05.2023
если информация пойдёт что зрители не придут на представление  --- попрут из цирка "Для цирка это бизнес и не более."   нужно просто донести информацию , что в цирке работают люди которые за диктатуру и войну!
0
Правдоруб /адказаць/
20.05.2023
Безмозглое поколение...
0
Ньютон Гловченко /адказаць/
21.05.2023
Клоуном был и такое же применение нашел.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера