Знайсці
20.05.2023 / 15:462РусŁacБел

Значна павялічыліся тарыфы на паслугі аэрапортаў, падаражэюць і квіткі

У Беларусі ў 2,5 разу выраслі дапушчальныя максімальныя тарыфы на паслугі аэрапортаў. Іх павышэнне прадугледжана дакументам, які 20 мая апублікавала Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Фота ілюстрацыйнае

Выдадзены дакумент рэгулюе расцэнкі, па якіх выстаўляюцца рахункі арганізацыям, што эксплуатуюць паветраныя судны.

Так, напрыклад, забеспячэнне авіяцыйнымі гаруча-змазачнымі матэрыяламі падаражэла з 20,8 да 52 рублёў за тону, абслугоўванне пасажыра — з 4,32 да 10,8 рубля.

Павелічэнне гэтых тарыфаў несуменна адаб'ецца на кошце квіткоў — і гэта тычыцца не толькі авіякампаніі «Белавія», але і ўсіх авіяперавозчыкаў, якія выкарыстоўваюць беларускія аэрапорты.

Апошні раз тарыфы на паслугі аэрапортаў змяняліся ў Беларусі ў лістападзе 2021 года.

Чытайце таксама:

Куды і адкуль цяпер лятаюць беларусы на адпачынак у Еўропу

Еўракантроль спрагназаваў, колькі будзе закрытае неба над Беларуссю

Беларусы ляцелі ў Варшаву і неспадзявана прызямліліся ў Мінску. Спачатку спалохаліся, а пасля выдыхнулі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2
20.05.2023
Geta *sankcyi* vinavaty....
20.05.2023
Теперь в обслуживание пассажира за почти 11 бинов входит осмотр вашего телефона, трусов, а потом возможно 15 суток, ну и не забываем что на вас будут смотреть как на кое-что свысока
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930