Знайсці
20.05.2023 / 15:222РусŁacБел

У Грузіі адбыліся сутычкі з-за дачкі Лаўрова

Сутыкненні паліцыі з мітынгоўцамі ідуць у раёне гасцініцы Kvareli Lake Resort у Кахетыі на ўсходзе Грузіі — як мяркуецца, тут знаходзіцца дачка кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова, якая прыехала на вяселле члена сям'і, піша Newsgeorgia.ge.

Фота: Newsgeorgia.ge

На месцы мабілізаваныя супрацоўнікі паліцыі і спецназ, сцягваюцца дадатковыя сілы.

МУС пацвердзіла затрыманне 16 чалавек. Удзельнікі акцыі заяўляюць, што паліцыя адбірае ў іх мабільныя тэлефоны з запісамі таго, як картэж з гасцямі з Расіі праязджае на тэрыторыю гатэля.

Удзельнікі пратэстаў патрабуюць ад грамадзян Расіі неадкладна пакінуць тэрыторыю гатэля.

Па паведамленнях СМІ, сёння ў комплексе Kvareli Lake Resort будзе адзначацца вяселле брата мужа Кацярыны Вінакуравай (Лаўровай). Брат расійскага прадпрымальніка Аляксандра Вінакурава, які прыходзіцца кіраўніку МЗС РФ зяцем, раней распісаўся са сваёй выбранніцай у Тбілісі.

Гасцініца спачатку адмаўляла, што ў іх гасцююць члены сям'і міністра замежных спраў Расіі, але затым перастала адказваць на пытанні журналістаў.

Гэта не першы выпадак, калі з Грузіі праганяюць вядомых персон з Расіі. Два гады таму журналіст Уладзімір Познер, які прыляцеў адзначыць дзень нараджэння, быў вымушаны пакінуць Тбілісі на фоне акцый пратэсту.

Чытайце таксама:

Падсанкцыйная дачка Лаўрова прыехала ў Грузію, каб пагуляць на вяселлі — СМІ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
32
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
6
20.05.2023
А то время как Саакашвили умирает в тюрьме.. на это всем аочему то пофиг Зато доска лаврова -это важно🤣 цирк
8
Ваупшасов/адказаць/
20.05.2023
ром, а почему Светлана и Пазьняк молчат про Саакашвили? Даже Обама сдал своего воздыхателя!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930