© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на
Nashaniva.com у першым абзацы.
2. А ці можаце прад’явіць доказы існавання гэтага “стратэгічнага плану Касьцёла і Польшчы па паглынанню ВКЛ”? Бо вельмі падобна на “план Далеса”, якім саўкам калісьці наматалі на вушы, але які ніхто ніколі не бачыў. Альбо дайце хоць доказы апазіцыі літоўскіх “схізматыкаў” на тым самым Сэйме, дзе прымалася пастанова аб канчатковым скасаванні “рускай” мовы ў справаводстве. Вы ж не прапануеце паверыць вам на слова насуперак шматлікім гістарычным сведчанням, праўда?
3. Ліетува-Летува-Літва - я маю на ўвазе нашага паўночнага суседа. І прывёў ягоны прыклад не дзеля спрэчкі аб назве, а дзеля ілюстравання пераваг натуральнага цывілізацыйнага (еўрапейскага) выбару. Калі вам ёсць што сказаць, адкажыце. Толькі ня трэба адхіляцца ў невядомыя гушчары.
4. Тое ж тычыцца і тав. Глітэра. Я нават не збіраюся чапаць вашу дзіўнаватую трактоўку падзей Другой Сусветнай, бо яна не тычыцца прадмету размовы.
5. > Ну а у каго ў культуры прымат, мяне, прабачце, не цікавіць.Ды няма праблемы, але гэта трохі дзіўны паварот, бо трэд пачаўся менавіта з таго, што найважнейшы культурны складнік - мову - вы аб’явілі другасным адносна гісторыі. Але ж, ладна.
давай, раскажы яшчэ што у Беларусі прыгнетаюць расейскамоўных, ці пра "жахі" 1991-1995, ахахахаха
Гэта залежыць толькі ад нас, каб беларуская мова перажыла дыктатуру!