Знайсці
19.05.2023 / 22:185РусŁacБел

Крэмль зноў стаў страшыць Еўропу наступствамі перадачы Украіне боепрыпасаў са збедненым уранам. Але еўрапейцы спакойныя

У бок Еўропы рухаецца радыеактыўнае воблака, якое з'явілася ў выніку знішчэння Расіяй на тэрыторыі Хмяльніцкай і Цярнопальскай абласцей Украіны боепрыпасаў са збедненым уранам, пастаўленых Захадам, заявіў на сённяшняй нарадзе ў Сыктыўкары сакратар Рады бяспекі Расіі Мікалай Патрушаў.

Мікалай Патрушаў

«ЗША Украіне таксама «дапамаглі» — націснулі на сваіх сатэлітаў і паставілі боепрыпасы са збедненым уранам. Іх знішчэнне прывяло да таго, што радыеактыўнае воблака накіравалася ў бок Заходняй Еўропы. І ў Польшчы ўжо зафіксаваны рост радыяцыі», — публічна бедаваў высокапастаўлены расійскі сілавік.

Між тым польскі бок нічога такога на сваёй тэрыторыі не заўважыў. Радыяцыйная сітуацыя ў Польшчы застаецца, паводле польскіх спецыялістаў, у норме.

«На тэрыторыі Польшчы няма пагрозы здароўю і жыццю людзей, а таксама навакольнаму асяроддзю. Польскае атамнае агенцтва не зафіксавала ніякіх трывожных паказчыкаў вымяральнай апаратуры», — гаворыцца ў паведамленні гэтага агенцтва.

Таксама польскія адмыслоўцы заклікаюць сцерагчыся дэзынфармацыі пра нібыта рост радыяцыі.

Інфармацыю пра «радыяцыю з Украіны» спрабавалі распаўсюдзіць і ў Славакіі, але мясцовыя ўлады таксама запэўнілі, што

«радыяцыйная сітуацыя на тэрыторыі рэспублікі стандартная, ніякіх адхіленняў ад даных, што вымяраюцца штодня, не зафіксавана».

Чытайце таксама:

Крэмль абураны пастаўкамі Украіне снарадаў са збедненым уранам. Але такія боепрыпасы ёсць і ў Расіі. Што ж хвалюе Маскву?

Брытанія перадасць Украіне бранябойныя боепрыпасы са збедненым уранам

«Навошта?» Прапагандысты прызналіся, што стаміліся апраўдваць размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Гость/адказаць/
20.05.2023
Должен быть только один ответ - увеличение и ускорение помощи Украине.
2
Valadzimir/адказаць/
20.05.2023
Напэўна, там зусім не воблака, напэўна, чагосьці крытычнага ў некаторым павышэньні радыяцыйнага фону і іньшых небясьпечных параметраў у атмасьферы няма. Аднак у Польшчы і побач маўчаць нават і пра гэта, мяркую, таму, што такое катэгарычнае указаньне паступіла з-за акіяна. Галоўнае ж - факт ёсьць, - расейцы сваімі "самаварамі з прапелерамі" трапілі куды трэба і вельмі дакладна. Завязуць "помощь" ізноў - трапяць ізноў.
21.05.2023
Петро, а когда у тя писюн отвалится поверишь?😂 Но бежать уже будет поздно!😂
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера