Знайсці
19.05.2023 / 21:5317РусŁacБел

У Гродне з'явіцца цэлы квартал з расійскімі назвамі вуліц

Вынікі грамадскага абмеркавання па пытанні назвы новых гарадскіх вуліц падвялі ў Гродзенскім гарвыканкаме, паведаміў тэлеканал «Гродна Плюс». Гаворка ідзе пра ўчастак ад вуліцы Карскага да Азёрскай шашы і ад яго да мікрараёна Забалаць, а таксама ў мікрараёне Баранавічы-11.

Падчас пасяджэння

Паводле агучаных вынікаў грамадскага абмеркавання, «амаль 63% аддалі свой голас за тое, каб адна з вуліц была названая ў гонар Сяргея Прытыцкага, і толькі 37% спадабаўся варыянт «вуліца Усходняя Кальцавая». Таму цяпер рашэннем тапанімічнай камісіі ўчастак дарогі ад вуліцы Карскага да Забалаці будзе насіць назву Прытыцкага.

У той жа час у мікрараёне Баранавічы-11 імёны атрымалі 7 вуліц і тры завулкі. Цэнтральная з гэтых вуліц атрымае назву Пабрацімская, а ад яе будуць адыходзіць усе астатнія: вуліца Валагодская, завулак Валагодскі, вуліца Габалінская, завулак Габалінскі, вуліца Калінінградская, вуліца Ашкелонская, вуліца Ухцінская, завулак Ухцінскі, вуліца Хімкінская.

Такім чынам, тут, як і планавалася раней, вуліцы будуць названыя ў гонар гарадоў-пабрацімаў Гродна, большасць з якіх расійскія.

Чытайце таксама:

Прапануюць зрабіць «расійскі» квартал? Гродзенцаў запрашаюць да абмеркавання назваў вуліц

У Гродне ў рацэ вылавілі рэдкую чырванавухую чарапаху. Яна жыве толькі ў ЗША і Мексіцы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
11
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
30
1
Ганьбішча/адказаць/
20.05.2023
А хіба ў расеі няма месца для сваіх нахваў
2
Мойша/адказаць/
20.05.2023
Беларусь не Расея , дзякуючы спадарыні Ціханоўскай яшчэ не хутка, а хутчэй за ўсё ніколі!
0
Житель Гродно/адказаць/
20.05.2023
Я за Ирбитскую. Нравится мне этот городок.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930