Знайсці
19.05.2023 / 20:262РусŁacБел

Байдэн пагадзіўся дапамагчы Украіне падрыхтаваць пілотаў для F-16 — CNN

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн паведаміў сваім калегам па G7, што ягоная краіна падтрымае сумесныя намаганні з саюзнікамі і партнёрамі, каб навучыць украінскіх пілотаў кіраваць самалётамі чацвёртага пакалення, уключаючы F-16, паведаміў CNN высокапастаўлены чыноўнік адміністрацыі.

Па словах крыніцы, навучанне мае праходзіць цалкам у Еўропе, але ў ім будуць удзельнічаць амерыканскія інструктары. Чыноўнік выказаў надзею, што гэта пачнецца «ў найбліжэйшыя тыдні» і скончыцца цягам некалькіх месяцаў.

Па словах афіцыйных асоб, рашэнне падтрымаць ініцыятыву па навучанні ўкраінскіх пілотаў было прынята Байдэнам вельмі хутка пасля сустрэч з лідарамі G7 у Хірасіме, дзе ключавой тэмай абмеркавання была тэма F-16 для Украіны. Раней у гэтым годзе амерыканскі прэзідэнт заяўляў, што не думае, што Украіне патрэбныя F-16.

Чытайце таксама:

ЗША ў апошнія тыдні далі зразумець еўрапейскім саюзнікам, што дазволяць перадаць Украіне знішчальнікі F-16 — CNN

Самалёты F-16 Украіне: што гэта памяняе

CNN: Украіна сапраўды ўжо выкарыстоўвала ракеты Storm Shadow

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Квуша/адказаць/
19.05.2023
Беларусы вітаюць рашэнне пана Байдэна!
1
Valadzimir/адказаць/
20.05.2023
Квуша, Квуша вітае рашэнне пана Байдэна.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера