Знайсці
19.05.2023 / 20:133РусŁacБел

У Варшаве стварылі мемарыял у гонар усіх загінулых беларускіх ваяроў

З ініцыятывы беларусаў Варшавы, падтрыманай палком Каліноўскага, на пляцоўцы каля Музея вольнай Беларусі створаны часовы мемарыял у гонар герояў Беларусі, паведаміла «Нашай Ніве» прэс-служба Музея вольнай Беларусі.

Як паведамілі арганізатары, прыйсці да мемарыяла і ўшанаваць памяць усіх загінулых беларускіх ваяроў можна пачынаючы з сённяшняга дня, 19 мая. Мемарыял будзе адкрыты да серады, 31 мая. Тры дні будзе свяціць у неба бела-чырвона-белы пражэктар.

Спачуванні можна будзе пакінуць у кнізе, якая знаходзіцца ў будынку музея па адрасе: Музей вольнай Беларусі, Варшава, Foksal, 11. Уваход на пляцоўку будзе адчынены штодзённа да 31 мая з 10:00 да 22:00.

Чытайце таксама:

«Мае хлопцы загінулі ў мяне на вачах». Каліновец Дзяніс Урбановіч коратка расказаў пра бой у Бахмуце

З'явіліся падрабязнасці гібелі каліноўцаў у Бахмуце: «чацвёра засталося пад заваламі»

Беларускія падраздзяленні панеслі цяжкія страты пад Бахмутам. Некалькі чалавек загінула

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
6
Абуральна
0
0
Вечная слава лепшым сынам зямлі Беларускай!/адказаць/
19.05.2023
За перамогу Украіны і Беларусі над маскоўска-татарскай ардой!
0
Генадзь Мачыдла/адказаць/
20.05.2023
Жыве Беларусь! Слава сапраўдным героям!
0
Мы павінны ім/адказаць/
20.05.2023
Ніколі не забудзьма. Шануйма іхную ахвяру. Цяжка малімся й працуйма, каб завяршыць перамогу, якую яны пачалі.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930